У рамках акцыі «Чытаем Пушкіна разам» 13 кастрычніка на вулiцы горада выйшаў двайнік рускага паэта і прапаноўваў гродзенцам чытаць разам вядомыя творы. Такую акцыю правялі студэнты ГрДУ.
«Акцыя праходзіць у два этапы: першы — 13 кастрычніка на вуліцах Гродна, а другі пройдзе ў галоўным корпусе ўніверсітэта 19 кастрычніка. Будуць задзейнічаны не толькі студэнты філалагічнага, але і іншых факультэтаў, таксама будуць выкладчыкі.
Задача такой акцыі - далучыць жыхароў Гродна да творчасці Пушкіна. Нагадаць, а тым, хто не ведае, расказаць, што быў такі вялiкi пісьменнік і што ён актуальны для нашага горада і сёння. Па-першае, гэта літаратура, а па-другое жывое слова, якое ў сучасным камп’ютарызаваным свеце неабходна як інтэлектуальная і духоўная запамога. А жывое слова заўсёды знаходзіцца ў прыярытэце", — распавяла аспірантка ўніверсітэта Вольга Агапонава.
Паколькі ў Пушкіна былі афрыканкі карані, студэнты шукалі на ролю паэта адмысловага чалавека, які б падыходзіў па тыпажы. У выніку ў ролю Пушкіна прыйшлося ўжывацца турэцкаму студэнту Анылу Кая.
«Быць Пушкіным вельмі прыемна, я ведаю, што для рускамоўнага народа гэты пісьменнік вельмі важная асоба. Мы выйшлі ў цэнтр Гродна ў касцюме таго часу, а таксама далі магчымасць гараджанам дакрануцца да творчасці вялікага паэта. Я хачу сказаць, што і ў мяне на радзіме ў Анталлі Пушкіна многія ведаюць і чытаюць у школах і ўніверсітэтах. Не толькі Пушкіна, але і Дастаеўскага, Чэхава і іншых».