Будаўніцтва на вуліцы Пралетарскай узнавілі ў кастрычніку 2016 пасля працяглага перапынку, звязанага з адсутнасцю грошай. «Гроднажылбуд» плануе ўзвесці тут два дзевяціпавярховыя дамы па чатыры пад’езды кожны. Гэта будуць камерцыйныя дамы, а не жыллё для тых, хто стаіць у чарзе, піша «Новый Гродно».
Будынкі былога ваеннага гарадка знясуць, акрамя дзвюх казарм міжваеннага часу — у іх мае размясіцца крама на 250 кв.м., кавярня на 112 месцаў і прадпрыемствы абслугоўвання.
Плануецца, што ў новым квартале, будаўніцтва якога анансавалі яшчэ ў 2011 годзе, будзе жыць каля 3000 чалавек. Там мае быць дзіцячы садок, пошта, банк ды іншыя прадпрыемствы, а таксама новая каналізацыйна-насосная станцыя.
Будаўніцтва квартала з дамоў серыі КПД з маналітнымі ўстаўкамі пачалося ў лютым 2015 года, але было прыпынена з-за адсутнасці сродкаў.
Міліцыя Грjдзенскай вобласці маніторыла Інтэрнэт і занепакоілася "нацызмам" сярод школьнікаў. Яны "зігуюць", слухаюць музыку Трэцяга…
Дыялогавая пляцоўка для бізнесменаў з Беларусі і Польшчы прайшла ў Гродне 25 красавіка. Мясцовыя ўлады…
Гродзенцы не ацанілі новыя канструкцыі для кветак на Савецкай. У красавіку на пешаходнай вуліцы ўсталявалі…
Тры злачынствы за "экстрэмізм" распачалі супраць падлеткаў у Гродзенскай вобласці ў 2024 годзе. У тым…
«Такіх месцаў і ў свеце не так многа, а ў Беларусі нічога падобнага проста няма», —…
Пліта Ведніка Леаніда Анатольевіча, які, верагодна, загінуў на вайне супраць Украіны, з'явілася ў калумбарыі на…