Ацяпленне ў Гродне могуць уключыць да канца гэтага тыдня

Ацяпленне ў Гродне могуць уключыць да канца гэтага тыдня. Пра гэта 4 кастрычніка на аператыўнай нарадзе паведаміў старшыня Гродзенскага гарвыканкама Мечыслаў Гой, піша Белта.

Ужо да канца гэтага тыдня ў сувязі з умовамі надвор’я ў Гродне можа быць уключана ацяпленне. Першым цяпло прыйдзе ва ўстановы адукацыі, бальніцы, паліклінікі і іншыя сацыяльныя аб’екты.

«Напрыклад, у мінулым годзе цяпло мы далі ўжо 6 кастрычніка. Потым у сувязі з пацяпленнем яго дзе-нідзе адключалі. Гэта не таннае задавальненне, таму кіраўнікі ўстаноў павінны ставіцца да яго расходавання рупліва. Аднак руплівасць не павінна ісці на шкоду дзецям», — адзначыў Мечыслаў Гой.

Цяпло ў гэтым сезоне будуць уключаць па адпрацаваных правілах: спачатку ў дзіцячых дашкольных, школьных, лячэбна-прафілактычных, медыцынскіх, навучальных установах, а таксама ў аб’ектах сацыяльнага забеспячэння і музеях, калі сярэднесутачная тэмпература на вуліцы плюс 10 градусаў і ніжэй трымаецца на працягу пяці дзён. У жылыя дамы цяпло прыйдзе, калі сярэднесутачная тэмпература на вуліцы на працягу пяці дзён будзе ніжэй за плюс 8 градусаў.

Старшыня гарвыканкама падкрэсліў, што ў Гродне завершаны арганізацыйна-тэхнічныя мерапрыемствы па падрыхтоўцы аб’ектаў да сезону 2016/2017. Усе арганізацыі, незалежна ад формаў уласнасці, заявілі пра гатоўнасць да пачатку ацяпляльнага перыяду. Пашпарты гатоўнасці аформілі 100% спажыўцоў цеплавой энергіі і 100% цеплакрыніц.

Па дадзеных сіноптыкаў, да канца тыдня ў рэгіёне пахаладае. Ноччу будзе плюс 2−7 градусаў, днём паветра прагрэецца да 5−10 градусаў.

Падзяліцца
Меткі: ЖКГ

Апошнія запісы

У красавіку ў Гродне пройдзе лакальны кававы фестываль. Колькі каштуе сэт і хто удзельнікі?

Grodno Coffee Festival пройдзе ў Гродне з 15 па 29 красавіка. У фестывалі возьмуць удзел…

10 красавіка 2025

На рэстаўрацыю комплексу ў Свяцку выдаткуюць яшчэ $ 8 млн

У былым палацава-паркавым комплексе ў Свяцку працягваецца рэстаўрацыя. Будынка прыстасоўваюць пад шматфункцыянальны комплекс «Свяцк». "Гроднажылбуд"…

10 красавіка 2025

У Гродне на «травеньскія» ў паўтара раза выраслі цэны на арэнду кватэры

Пасуткава арэнда кватэры на тры дні з 1 па 4 траўня ў Гродне можа абыйсціся…

9 красавіка 2025

Новыя рэйсы ў Польшчу запусцілі са Слоніма

Са Слоніма ў Варшаву і Беласток запусцілі аўтобусныя рэйсы. Праўда, толькі па няцотных днях. Аўтобус…

9 красавіка 2025

Стогадовы дзіцячы сад у цэнтры Гродна пераробяць пад жылы дом. Стала вядома, як ён будзе выглядаць

Былыя яслі на Васілька, 5, дзе раней хацелі адкрыць сацыяльны цэнтр, перабудуюць пад шматкватэрны малапавярховы…

9 красавіка 2025

Пляжы ў Гродне абследуюць вадалазы. Месцы для купання прывядуць у парадак

Вадалазы абследуюць месцы для купання ў Гродне і ачысцяць іх ад смецця і старонніх прадметаў.…

9 красавіка 2025