Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Блогі

PROсэрвіс ад Наташ. Маркетолагам прысвячаецца

У фірменнай краме “Спартак” чорны шакалад (той, што ў шэрай абгортцы) па 74 капейкі. Капейкі, Карл! Чорны шакалад!Здаецца б, налятай – патаннела. Але ж не.Дыялог у краме:- А што, праўда, гэты шакалад па 74 капейкі.- Так.- А чаму? Нейкая акцыя?- Не.- А ў чым справа?- Проста…- Так а з якой ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Які ён?

Неяк паспрачаліся мы з сябрам у самым канцы перабудовы, а заадно і Савецкага Саюзу, пра Леніна. Спрэчка неяк звялася да двух асобаў: Леніна VS Сталіна. Сябар мой казаў – абое рабое і прыводзіў цытаты з Леніна, а я гаварыў пра Леніна як каштоўнасць, як пра наша ўсё. Карацей, усялякую мутацень пра ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкая салідарнасць

Маральны кодэкс будаўніка камунізму, п.6: Гуманные отношения и взаимное уважение между людьми: человек человеку друг, товарищ и брат  У наш час, здаецца, хапала ўжо цацак. Але дзецям хочацца больш, хочацца нечага новага. Мне было ўжо амаль восем год, пакуль мы жылі на Лідскай. Адразу праз дарогу, насупраць нашых інтэрнатаў, была фабрыка. На ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Красный дзень календара

Першае, што я рабіў, калі ў рукі мне трапляў каляндарык на новы год – я правяраў, ці не прыпадаюць савецкія святочныя дні, як 8 сакавіка, 1 траўня, 7 лістапада, ды і Новы год на выходныя. У залежнасці ад гэтага я ацэньваў будучы год як добры ці кепскі, удалы ці не. Чым больш дзён ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Ленін і сэкс

Ніколі не мог сабе ўявіць Леніна, які займаецца сэксам. Як картава прамаўляе з браневіка, як зацікаўлена размаўляе з сялянамі, што прыйшлі да яго распытаць пра зямлю, як паказвае дзе ўзяць кіпеню салдату ў “Зімнім” – магу. А вось як ён можа з жарсцю цалаваць жанчыну – не магу сабе ўявіць.Нейкая нягеглая ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Пяльмені

У нашай сям’і ніколі не рабілі пяльмені. Сябры часам казалі як лепяць з бацькамі, а мы звычайна рабілі кішку, вантробкі, мачанку з блінамі... Але час ад часу мы куплялі пяльмені.Ці памятаеце картонную каробку з намаляванай распісанай лыжкай і назвай «Русские пельмени»? Павінны памятаць, бо дакладна такія і зараз прадаюць.Адрываеш канцы ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Пра любоў да савецкага

Маральны кодэкс будаўніка камунізма п.1. "...любовь к социалистической Родине, к странам социализма".  У савецкай, другой эканоміцы свету тых часоў, не хапала якаснай тканіны. Да таго не хапала дызайнераў, краўцоў, прадаўцоў... А можа гэта ўсё было? Але прыстойнай адзежы было вобмаль.Крута лічылася “натрапіць” на сукенку польскай, паліто чэшскай, боты югаслаўскай вытворчасці. А ўжо ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Як выбіралі малако ў краме

Малако звычайна прадавалі ў шкляных бутэльках з шырокай гарлавінай і покрыўкамі з фальгі з адціснутай на ёй датай. На малаку заўсёды былі срэбныя покрыўкі, на кефіры – сінія ці зялёныя, вяршкі, якія з’яўляліся час ад часу, былі з паласатымі покрыўкамі. Покрыўкі часта зляталі з бутэлек. І звычайна малако выбіралі намацваючы ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкі крэатыў

Пакуль у кватэры не было тэлефона, а было гэта дооооўга, я часам званіў, здаецца, толькі маці на працу. Каб пазваніць, трэба было выйсці на вуліцу і прайсці ладны кавалак па БЛК да металічнай будкі ля пошты, у якой ніколі не зачыняліся да канца дзверы і шкло, колькі яго не ўстаўлялі, пастаянна ...

Падрабязней

150 словаў пра эСэСэСэР. Савецкая рамантыка

Рамантыка, маладосць, каханне. Як па мне, вельмі важным з’яўляецца фон, знешняе асяроддзе ў якім адбываецца зараджэнне першага кахання. Прыемна, напэўна, узгадваць пра першае каханне, што зарадзіліся падчас балю, альбо ў тэатры. Белыя шаўковыя сукенкі, ладная музыка, прыемныя размовы... Ва ўсялякім разе так вглядала рамантыка ў савецкім кіно.Усёй паралеллю восьмых класаў ...

Падрабязней