«Летающих детей» збярэ на сваіх прасторах 4 чэрвеня пікнік-база Велес. «Лятаючымі» могуць стаць не толькі ўласна дзеці, што яшчэ не паспелі стаць дарослымі, але і дарослыя, што могуць заставацца дзецьмі. На сямі пляцоўках Велеса будуць працаваць амаль 50 (!) арганізатараў мерапрыемстваў. Застаецца толькі выбіраць паміж гульнямі, майстар-класамі, чытаннем, выставамі, хэндмэйдам, кансультацыямі і дэгустацыямі.
Арт-пікнік — добрая нагода пазнаёміцца нарэшце з індзейцамі, чые вігвамы загадкава ўзвышаюцца на ўскрайку леса. Важак чырвонаскурых, напэўна, раскажа дзецям пра таямніцы прыроды і цэлага сусвету.
«Летающим детям» напэўна будзе цікава даведацца і пра іншых дзяцей, што умеюць лётаць. Таму на пікніку прадугледзелі магчымасць пагартаць цікавыя кніжкі.
Яшчэ на пікніку падвядуць вынікі конкурса малюнкаў, на каторых таксама можна пабачыць дзяцей у палёце.
Сустрэць на паляне ў Велесе можна самых дзіўных і чароўных істот. Напрыклад — мяккіх зайчанят з воўны. Іншыя цацкі - саламяных птушачак ці палатняных анёлаў - можна будзе зрабіць і самастойна.
Таксама арганізатары абяцаюць, што на пікніку ніхто не застанецца галоцным, нават калі забыўся ўзяць з сабой смакоткі з дому. На пікніку можна будзе падсілкавацца індейскімі ляпёшкамі з кляновым сіропам, бурыта, піражкамі, марозівам і напоямі.
Больш падрабязна пазнаёміцца з амаль паўсотняй забаваў, што падрыхтавалі арганізатары для гасцей арт-пікніка можна на старонцы падзеі Вконтакте.
Каб лепш спланаваць свой час і не прапусціць цікавых імпрэзаў, варта заранёў пазнаёміцца з праграмай свята і выбраць пляцоўку.
Вызначыцца, дзе больш камфортна будзе дзецям рознага ўзросту, дапаможа падказка ад арганізатараў.
Кажуць, што тыя, хто пабываў на арт-пікніку ў Велесе аднойчы, абавязкова вяртаюцца сюда ізноў, каб разам з іншымі знаёмымі і незнаёмымі людзьмі адчуць шчасце, што гэты свет — выдатны.
Пачытаць, як прайшоў леташні арт-пікнік, можна тут.
[irp posts="2314″ name=" У нас усюды рамкі, а з іх трэба ўвесь час выходзіць". Як творчы праект «АнТрисоль» развівае дзяцей і іх бацькоў"]