Другі ў горадзе шматузроўневы паркінг адкрытага тыпу пабудуюць у новым мікрараёне Грандзічы-23. Ужо адбываецца закладка мікрараёна, паведаміла газета «Перспектыва» са спасылкай на намесніка дырэктара Упраўлення капітальнага будаўніцтва Гродзенскага гарвыканкама Андрэя Сароку і галоўнага архітэктара праектаў інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Алену Бойка.

Мікрараён Грандзічы-23 будзе разлічаны на пражыванне 2616 чалавек. Будынкі, якія там пабудуюць, будуць 9−11−18-павярховыя. Самых высокіх дамоў будзе тры. Адзін з дамоў вышынёй ад 11 да 13 паверхаў пабудуюць з дробнаштучных матэрыялаў [з цэглы альбо шлакабетонных камянёў — Hrodna.life].

У мікрараёне прадугледзелі садок, амбулаторыю і паркінг

У будынку з дробнаштучных матэрыялаў на першым паверсе плануюць размясціць амбулаторыю. Таксама ў мікрараёне плануюць узвесці дзіцячы садок на 230 месцаў і шматпавярховы паркінг на 500 машына-месцаў.

Першы падобны паркінг пабудавалі ў горадзе ў 2009 годзе на вуліцы Дзяржынскага, 54. Побач з ім у 2013 годзе дабудавалі яшчэ адзін паркінг. Цана за арэнду машына-месца ў месяц — ад 55 да 65 рублёў.

У Гродне пабудуюць новы шматузроўневы паркінг. Дзе ён будзе размяшчацца?
Шматузроўневы паркінг на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Крыніца: ghb.by

Чытайце таксама: Парк з фортам, школа з басейнам і шматпавярховыя стаянкі. Што будзе ў наступных кварталах мікрараёна Грандзічы