На «Гродна Азот» 2 траўня 2024 года адбылася атака кіберпартызанаў. З сістэмы выдалілі дадзеныя сотняў супрацоўнікаў, дакументаабарот, дамен-кантралёры і іншыя серверы, паведамілі ў Telegram-канале «Киберпартизаны BY». Усе закладкі і вірусы абяцаюць нейтралізаваць і выдаліць, як толькі вызваляць палітвязняў.

Административное здание "Гродно Азот"
Адміністрацыйны будынак «Гродна Азот». Ілюстрацыйнае фота: Hrodna.life

Як гэта атрымалася

Падчас першай атакі кіберпартызанаў, якая адбылася ў красавіку 2024 года, у сістэму заклалі вірусы. Яны павінны спрацоўваць па раскладзе. Паводле кіберпартызанаў, 2 траўня 2024 года спрацавала першая хваля.

Брыгада службы бяспекі не стала шукаць «сюрпрызы»

На «Гродна Азот» пасля першага ўзлому запрашалі брыгаду службы бяспекі. «Тыя, аказваецца дзяўбнулі на пакінутыя прынады-падманкі-генератары-бурнай актыўнасці, як дзеці малыя ўзрадваліся і не сталі далей шукаць нашы сапраўдныя «сюрпрызы», — напісалі кіберпартызаны.

Чытайце таксама: База КДБ: як на «Радыёхвалі» не ўдалося сабраць подпісы за Лукашэнку

Прэс-служба «Гродна Азот» ніяк не адрэагавала на гэта. Ні на сайце, ні ў Telegram-канале «ОАО „Гродна Азот“ official» пра гэта няма ніякай інфармацыі.