Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Burger King у Гродне адкрыецца 22 красавіка. А праз два месяцы яшчэ адзін

У самым цэнтры Гродна, на Савецкай, 25 у суботу 22 красавіка пачне працу першая ўстанова папулярнага амерыканскага фастфуду Burger King. Афіцыйнае адкрыццё рэстарана з прысутнасцю кіраўніцтва горада і дырэктараў сеткі фастфуду ў Беларусі запланаваны на чацвер, 27 красавіка.

Гэта не адзіны рэстаран гэтай сеткі, які адкрыецца ў Гродне. Чакаецца, што на працягу двух месяцаў у «АЛМІ» на праспэкце Касманаўтаў адкрыецца другі Burger King.

Даведка

У ліпені 2015 года кампанія Burger King паспяхова адкрыла свой першы рэстаран у Мінску, зараз у сталіцы іх усяго 7. Сетка рэстаранаў Burger King заснавана ў 1954 годзе, штодня ўстановы наведваюць больш адзінаццаці мільёнаў людзей па ўсім свеце. Сетка займае другое па велічыні месца сярод рэстаранаў хуткага харчавання, якія спецыялізуюцца на гамбургерах.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары