Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Падпішыся, каб атрымліваць навіны Hrodna.life рэгулярна на сваю паштовую скрыню.

Пераможца Еўрабачання-2016 Jamala выступіць на Mirum Music Festival

Сёлета Mirum Music Festival пройдзе 19 жніўня як звычайна ля сцен Мірскага замка. На сцэне фестывалю ўжо паспелі выступіць такія знакамітыя артысты, як Nino Karamadze & Insight, ONUKA, Red Snapper, Beissoul & Einius, Leon Somov & Jazzu, The HARDKISS і многія іншыя. У гэтым годзе арганізатары запрасілі пераможцу Еўрабачання-2016 Джамалу.

Фестываль нездарма называюць адным з найболш атмасферных open-air-аў Беларусі: свежае і цёплае паветра жніўня, замак у атачэнні чароўнай прыроды і найлепшая сусветная музыка — ці гэта не формула для ідэальнага летняга вечару?

Адным з хэдлайнераў гэтага году арганізатары абралі Джамалу, якая з песняй «1944» летась здабыла перамогу на Еўрабачанні. Спявачка стане першым пераможцам конкурсу, што выступіць у Беларусі.

У музыцы Джамалы сплецены элементы соўлу, джазу, электронікі і фольку, а кожны яе выступ — гэта неверагодная феерыя музыкі, рытму і харызмы спявачкі.

Першыя 500 квіткоў па цане 29 BYN паступяць у продаж ужо зусiм хутка. Цана на наступны пул — 39 BYN.

Чытайце яшчэ:  Планы на мяжу: бязвізавы цягнік, “Лясная” для раварыстаў і новы пункт пропуску ў Сафіева

Больш навінаў пра фестываль можна знайсці на афіцыйныйных старонках Mirum Music Festival у Vkontakte і Facebook.

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары