Спрэчкі з нагоды будаўніцтва офіснага будынка ў цэнтры Гродна не сціхаюць. Гісторыкі і краязнаўцы занепакоеныя лёсам каштоўнага для горада месца, але інвестар запэўніў гарадскія ўлады, што зробіць усё, каб не нашкодзіць гораду, а таксама збіраецца правесці дбайныя археалагічныя раскопкі.

Iнвестарам, які зоймецца будаўніцтвам у цэнтры горада, з’яўляецца вядомы ў горадзе літоўскі бізнесмэн, які ўжо некалькі гадоў валодае сеткай закусачных у Гродне і вобласці.

[irp posts="13 526″ name="За Палацам тэкстыльшчыкаў з’явіцца офісны будынак. Ідэальны варыянт: правесці раскопкі і адрадзіць стары квартал"]

У Гродзенскім гарвыканкаме распавялі, што інвестару, перад тым як ён купіў зямлю ў цэнтры горада, патлумачылі, што трэба праводзіць дбайныя раскопкі, а таксама пабудаваць такі будынак, які б упісаўся ў архітэктуру цэнтра горада. Інвестар ўсе гэтыя ўмовы ведаў і пагадзіўся з імі.

Ёсць верагоднасць таго, што праект будынка, які з’явіцца ў цэнтры горада, будзе вынесены на грамадскае абмеркаванне.

[irp posts="16 896″ name="Не дорага, але вельмі прэстыжна. Чаму Гродна патрэбна ўласная археалагічная экспедыцыя"]