Не сціхаюць спрэчкі паміж жыхарамі горада, эколагамi і камунальнымі службамі, якія ў масавым парадку будуюць новыя пляцоўкі для смеццевых кантэйнераў. Эколагі кажуць што ў спешцы можна нашкодзіць не толькі прыродзе, але і людзям. Камунальнікі ж проста выконваюць працу, якую ім ставяць начальнікі.
[the_ad id="16 085"]
Апошнім часам эколагам часцей сталі паступаць на «зялёны тэлефон» паведамленні аб тым, што ў тым ці іншым раёне горада спілоўваюць дрэвы, будуючы кантэйнерныя пляцоўкі.
[irp posts="16 065″ name=" Смеццевыя войны": жыхары Гая не даюць камунальнікам зрабіць пляцоўку для кантэйнераў"]
«Вельмі заўважна непрафесійнае стаўленне работнікаў. Яны парушаюць уласныя рэгламенты правядзення работ, парушаюць уласныя інструкцыі і ствараюць праблему на пустым месцы, — кажа Яўген Філімонаў, прадстаўнік „Зялёнага дазору“ ў Гродне. — Пытанне асобнага збору смецця — глабальная тэма. Тыя крокі якія ў нас ужо зроблены: будаўніцтва смеццесартавальнага завода, пляцовак — гэта толькі першыя крокі. Але гэта не рашэнне ўсёй праблемы і калі на першых кроках робяцца такія вось памылкі, то што будзе далей?»Яўген кажа, што арганізацыі, якія гэтым займаюцца, павінны ствараць сабе станоўчы імідж, сёння ж яны робяць яго адмоўным. Маўляў, калі яны пачнуць прасіць людзей сартаваць смецце, пераканаць кагосьці будзе вельмі цяжка, бо пачалося ўсё з негатыву.
Рашэнне прадстаўнік «Зелёнага дазору» бачыць у тым, каб службы пайшлі на дыялог з жыхарамі раёнаў, дзе усталёўваюць пляцоўкі.
«Калі службы хочуць спілаваць дрэва, якое каштоўнае для жыхароў раёна, то абавязкова трэба пра гэта паведаміць, расклеіць абвесткі, пагутарыць з мясцовымі і сказаць, чым яго можна ў будучыні замяніць. Мы, як эколагі, гатовыя сустрэцца са службамі і пагутарыць з імі, нешта параіць. Трэба зняць градус напружанасці», - дадаў Яўген.
Жыхары могуць звяртацца ў ЖКГ
У ЖКГ гатовыя да дыялогу з незадаволенымі жыхарамі, але толькі да абгрунтаванага. Прыкладам можа паслужыць пляцоўка на вуліцы Гая, дзе жыхары сталі збіраць подпісы супраць будаўніцтва і высечкі дрэў. Размаўляць з мясцовымі ездзілі прадстаўнікі гарвыканкама і ЖКГ. Зараз разглядаецца пытанне аб пераносе пляцоўкі.«Пры праектаванні пляцовак у горадзе мы ўлічвалі адлегласць пад’ездаў, дзіцячых пляцовак, усе санітарныя нормы, наяўнасць каналізацыйных сетак, — кажа намеснік генеральнага дырэктара гарадскога ЖКГ Сяргей Сямашка. — Пытанні, якія тычацца сітуацый з жыхарамі, мы стараемся ўрэгуляваць».
Калі дзесьцi перашкаджае дрэва і яно жывое, Зелянбуд гатовы выкопваць і пераносіць яго ў іншае месца, кажа Сямашка. Калі дрэва сухое і аварыйнае, яго спілуюць.
Дырэктар ЖКГ адзначае, што калі кантэйнерныя пляцоўкi разлічаны на 2−4 дамы, то, натуральна, прыходзяць жыхары аднаго з іх і выступаюць з прэтэнзіямі: чаму пляцоўка робіцца менавіта ля іх дома?
Сяргей Сямашка адзначыў, што калі ў гродзенцаў будуць пытанні па пляцоўках, то яны могуць смела звяртацца ў ЖКГ: іх там выслухаюць і разбяруцца. Таксама ён адзначыў, што скаргі перадусім павінны быць абгрунтаваныя. Маўляў, ніхто не выходзіць проста і не пратэстуе проста так, бо кантэйнеры ім не патрэбныя.