Выстава гродзенскага майстра панарамнай фатаграфіі Івана Цыркуновіча праходзіла ў галерэі фотаклуба «Гродна» да 6 сакавіка. Зараз кожны, хто не паспеў пабачыць яе там, можа наведаць галерэю віртуальна. Іван падрыхтаваў кругавую панараму з самой выставы, а на асобныя фота на сценах можна клікаць, каб павялічыць іх і разглядзець падрабязней.