Гродзенскі гарадскі выканаўчы камітэт у чарговы раз не дазволіў правядзенне мітынгу. Гэтым разам у Каложскім парку, дзе ўлады вызначылі месца для правядзення масавых мерапрыемстваў. Хоць заяўка была аформлена згодна з заканадаўствам, дэмакратычныя актывісты атрымалі адпіску, паведамляе «Гарадзенская вясна».
«Звяртаем Вашу ўвагу на не выкананне патрабаванняў заканадаўства Рэспублікі Беларусь у частцы адсутнасці звестак абавязковых для адлюстравання ў заяве на правядзенне масавага мерапрыемства (Артыкул 5 Закона Рэспублікі Беларусь ад 30 снежня 1997 года № 114−3 „аб масавых мерапрыемствах Рэспублікі Беларусь“…» — напісана ў адмове.
[irp posts="11 728″ name="Гродзенскія ўлады забаранілі правядзенне «Марша недармаедаў""]
Старшыня Гродзенскай арганізацыі партыі БНФ Вадзім Саранчукоў каментуючы гэты дакумент адзначыў:
«На маю думку, гродзенскія ўлады свядома абралі тактыку канфрантацыі і самыя які ўжо раз парушаюць свае ж законы. Нагадаю, што з канца 90-х гадоў ніводная заяўка на правядзенне акцый пратэсту ці культурніцкіх мерапрыемстваў заяўленых гродзенскай дэмакратычнай супольнасцю не была задаволена мясцовымі уладамі».
Дэмакратычныя актывісты збіраліся правесці мітынг 15 сакавіка, у дзень беларускай канстытуцыі, у абарону канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзян.
[irp posts="13 667″ name="На ўдзельнікаў «маршу недармаедаў» у Гродне склалі пратаколы"]