Перадапошні матч рэгулярнага чэмпіянату Беларусі па хакеі скончыўся ў Гродне перамогай «Нёмана». Каманда Сяргея Пушкова ўзяла верх над хакеістамі «Гомеля». Але чарговыя заробленыя тры ачкі ўжо не дапамогуць ім змясціць «Юнацтва» з першага месца. Мінская каманда за матч да плэй-оф забяспечыла сабе перамогу ў чэмпіянаце.

Гульня з «Гомелем» у «Нёмана» прайшла ў роўнай барацьбе, але адзіны дакладны кідок, які запісаў на свой рахунак Аляксандр Маляўка ў другім перыядзе, сыграў галоўную ролю ў матчы.

«Нёман» — «Гомель» 1:0 (0:0, 1:0, 0:0)

Ужо вядома дакладна, што ў плэй-оф гродзенцы сустрэнуцца са сваімі абласнымі суседзямi ХК «Ліда». Матчы плэй-оф пачнуцца 25 лютага.

А сваю апошнюю гульню ў рэгулярным чэмпіянаце каманда Сяргея Пушкова правядзе ў Гродне, дзе будзе прымаць «Металург». Матч пройдзе ў аўторак 21 лютага.