Гродна можа стаць другім горадам у Беларусі пасля Мінска, дзе адкрыецца рэстаран хуткага харчавання Burger King. Ужо вясной ён павінен адкрыцца ў самым цэнтры горада, на вуліцы Савецкай, на месцы былой ювелірнай крамы і залы гульнявых аўтаматаў.

Рэстараны сеткі Burger King у Беларусі пакуль ёсць толькі ў Мінску. У 2016 годзе кампанія заяўляла, што плануе пашыраць сетку на рэгіёны. Гродна можа стаць чарговым горадам, але афіцыйнай інфармацыі ад кампаніі яшчэ няма.

Не мае дакладнай інфармацыі i аддзел гандлю гродзенскага гарвыканкама. Аднак там пацвердзілі, што кампанія сапраўды раней шукала сабе памяшканне ў Гродне.

Адзіныя, хто пацвердзіў інфармацыю аб з’яўленні чарговага фаст-фуда ў Гродне, гэта будаўнікі, якія цяпер працуюць у паскораным рэжыме. Плошча аб’екта, дзе яны працуюць, складае каля 300 кв.м.

1