Вядомая знаўца гісторыі Гродна Наталля Канюк памерла ў аўторак, 10 студзеня. Ёй было 68 гадоў. Пра гэта паведаміў у фэйсбуку гісторык Андрэй Вашкевіч.

«Чалавек энцыклапедычных ведаў пра Гродна, збіральніца, даследчык педагагічнай справы», — напісаў пра яе Андрэй.

«Яе тэксты пра Гародню былі найлепшымі з літаратурнага боку: цікавыя, захапляльныя і павучальныя», — дадаў у каментарыях гісторык Андрэй Чарнякевіч.

Наталля Канюк з 2011 года адраджала батанічны сад Жылібера, хвалявалася пра лёс былой Медычнай акадэміі і прапанавала размясціць там музей горада і аранжарэю.

natallya-kanyuk-2

Развітацца з Наталляй Канюк можна будзе ў чацвер, 12 студзеня, у 11.00−12.00 на могілках на праспекце Касманаўтаў. У 12.30 — памінальная служба ў Свята-Пакроўскім саборы (вул. Ажэшкі). Пахаванне на могілках на праспекце Касманаўтаў.