Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

Скейт, самакат, канькі і не толькі. Дабрачыннае таварыства выканала жаданні гродзенскіх дзяцей

Каля 100 падапечных Гродзенскага дабрачыннага таварыства 8 студзеня пабывалі ў маёнтку Каробчыцы, дзе атрымалі навагоднія падарункі і прынялі ўдзел у святочнай праграме. Падарункі збіралі валанцёры таварыства на працягу снежня ў гандлёвых цэнтрах горада. Гараджане набывалі рэчы згодна з пажаданнямі, якія дзеці выказалі ў лістах.

Дырэктар Гродзенскага дабрачыннага таварыства Антаніна Місюкевіч распавяла Hrodna.life, што ніводнае дзіця не засталося без падарунка.

«Такая дабрачынная акцыя ў нас праходзіць шосты год запар, а менавіта ў Каробчыцах — другі. Падарункі збіралі пераважна для дзяцей інвалідаў, якія навучаюцца ў Гродне, раёне або вобласці. Дзеці прасілi рознае: ад сродкаў гігіены да скейтбордаў і верталётаў на пульце. Але ў большасці прасілі неабходныя рэчы — куртку, кнiгi i iншае».

Дзяцей у Каробчыцы даставілі трыма аўтобусамі. Тут ім паказалі казачнае прадстаўленне з Зюзяй, Дзедам Марозам і Снягуркай. Пасля валанцёры і арганізатары акцыі ўручылі дзецям падарункі. Завяршэннем святочнай паездкi ў Каробчыцы стаў абед.

 

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары