Увечары 20 снежня на скрыжаванні па вуліцы Паўднёвай наўпрост на дарозе мінакі затрымалі п’янага і буйнага кіроўцу. Яго затрымалі пасля таго, як ён сутыкнуўся са спадарожнай машынай.
Як паведамляюць відавочцы, пасля сутыкнення п’яны кіроўца не мог выйсці са свайго аўтамабіля. Пацярпеламу і іншым кіроўцам давялося даставаць парушальніка з салона машыны і ўтрымліваць да прыезду ДАІ. Інспектары дабіраліся да месца здарэння 40 хв.