Здарэнне ў якім пацярпеў будаўнік адбылося на пляцоўцы Беларускай АЭС 2 снежня. Паводле папярэдніх паведамленняў рабочы загінуў, але прэс-служба станцыі абвяргае гэтыя чуткі.

Па інфармацыі генпадрадчыка, выпадак здарыўся з 56-гадовым каменшчыкам СУ-139 «Гомельпрамбуд». У працоўны час ён спускаўся па лесвіцы ў падвал па асабістых патрэбах, аступіўся і ўпаў, пераламаўшы нагу. Прычына здарэння — асабістая неасцярожнасць пацярпелага, лічаць у адміністрацыі АЭС.