Зварот рэдакцыі Hrodna.life, які падпісаў 881 чалавек, не застаўся без адказу. Гродзенскі гарвыканкам паведаміў, што ў горадзе запланаваная паэтапная ўстаноўка шыльдаў з гістарычнымі назвамі вуліц.
Як паведамляецца ў лісце, падпісаным намесніцай старшыні гарвыканкама Зояй Кулешай, ужо складзены спіс вуліц, што знаходзяцца ў гістарычным цэнтры Гродна. Каб вызначыць гістарычныя назвы вуліц у розныя часы, накіраваны зварот у ГрДУ і гісторыка-археалагічны музей. Матэрыялы для разгляду і зацвярджэння будуць перададзеныя на пасяджэнне Гродзенскай гарадской тапанімічнай камісіі. У далейшым плануецца паэтапная ўстаноўка шыльдаў.
Дзякуй, сябры, за актыўнасць! Дзякуючы вам наш зварот стаў адным з самых папулярных на Petitions.by за апошні час. Разам мы здольныя зрабіць свой горад лепшым, таму заставайцеся з намі і чытайце Hrodna.life.
[irp posts="2644″ name="Пазбавіцца дэманаў рэвалюцыі: з якіх вуліц трэба пачаць перайменаванне ў Гродне"]