Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

«Кубікі», якія перажылі дзесяцігоддзі: на Ажэшкi замяняюць разбіты польскі брук савецкай копіяй

«Бацька едзе ў Гродна — усё павінна быць акуратна і прыгожа». Менавіта з такой думкай ідзе тэрміновы рамонт вуліцы Ажэшкі. Ля галоўнага корпуса ўніверсітэту кіпіць работа: стары ўжо разбіты брук польскага часу мяняюць на больш новы.

Рабочыя «Рэмаўтадора» мяняюць разбітыя кубікі бруку на больш новыя, зробленыя яшчэ ў савецкі час.

«Чуткі ходзяць, што 8 снежня прыедзе наш Лукашэнка, вось і ўсе рыхтуюцца, — распавядае адзін з рабочых. — А так разбітыя кубікі мы мяняем прыкладна раз у два гады. Сама па сабе плітка вельмі моцная. Калі б не штодзённы транспарт, яе б не даводзілася мяняць».

У канцы 1930-х гадоў, перад самай Другой Сусветнай вайной, у Гродне апрабавалі новы від гранітна-бетоннага бруку, якiм заклалі дзве вуліцы: Дамініканскую (цяпер Савецкую) і Ажэшкі.

Каменна-бетонная плітка была выкладзена на даўжыні 810 метраў (ад сённяшняй Савецкай плошчы да Прывакзальнай), яна займала плошчу 7 тысяч кв.м. Агулам было 85 тысяч каменна-бетонных плітак.

8

«Нядаўна да нас падыходзіў пенсіянер і распавядаў, што бачыў, як гэтую плітку рабілі. Каб кубікі былі мацнейшымі іх замачвалi ў Нёмане. Мы неяк разбіралі частку такіх кубікаў — на кожным быў год выпуску», — дадаў рабочы.

Чытайце яшчэ:  Лебедзь у Гараднічанцы зноў не ўтрымаўся. Аўтар кампазіцыі прапануе змяніць месца

Замест старога разбітага бруку на дарозе выкладваюць савецкія копіі выпушчаныя ў 1960-70 гадах. Рабочыя адзначаюць, што савецкія кубікі амаль не саступаюць польскім. Вось толькі на выгляд у іх больш бетону, чым камянёў.

13
1
2
7
10

comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары