Дадаць навіну

Сталі сведкамі падзеі?
Падзяліцеся!

Напішыце навіну

У Брузгах стварылася вялікая чарга: амаль 200 машын чакае выезду з Беларусі

Пункт пропуску "Брузгі". Фота ілюстрацыйнае

3 лістапада 2016 года ў пунктах пропуску на беларуска-польскай мяжы на ўчастку Гродзенскай памежнай групы сабралася вялікая колькасць легкавых аўто, якія чакаюць афармлення і выезду з Рэспублікі Беларусь, паведамілі ў Дзяржаўным памежным камітэце.

Па стане на 10.00 у пункце пропуску «Брузгі» у чарзе на выезд з Беларусі знаходзілася каля 200 легкавых машын, а ў пункце пропуску «Бераставіца» — больш за 120 легкавых машын.

Па стане на 14.00 лічбы крыху зменшыліся: да 183 і 53 адпаведна.

У той жа час, на тэрыторыі гэтых пунктаў пропуску вялікая колькасць легкавога транспарту чакае ў чарзе для выезду з Беларусі і ўезду на тэрыторыю Польшчы ўжо пасля праходжання ўсіх відаў кантролю. Таму легкавы транспарт не можа выехаць з тэрыторыі пунктаў пропуску з Беларусі для далейшага афармлення ў пунктах пропуску на тэрыторыі Польшчы.

Паводле папярэдняй інфармацыі, атрыманай ад польскага боку, узнікненне чэргаў у пунктах пропуску «Брузгі» і «Бераставіца» звязана з перабоямі ў праграмным забеспячэнні мытнай службы Польшчы.

Памежнікі просяць грамадзян, якія маюць намер у бліжэйшы час выехаць з Беларусі ў Польшчу праз дадзеныя пункты пропуску, улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні паездак.

Чытайце яшчэ:  Чэргі з сотняў фураў на мяжы з Літвой захоўваюцца тры дні запар
comments powered by HyperComments

Раім пачытаць

Каментары