Гістарычная лекцыя-расповед на тэму «Гародня паганская» пройдзе 1 лістапада ў «Краме Ц». Лекцыю прачытае гісторык Алесь Краўцэвіч.
Слухачы пачуюць пачуць адказы на такія пытанні, як:
1. Ці праўда, што Гродна заснаваны паганцамі?
2. Ці праўда, што знакамітая Каложа стаіць на месцы старажытнага капішча?
3. Ці існуе зараз культ продкаў і ў якой форме?
Пачатак мерапрыемства ў 19.00 па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 14.
Арганізатарам мерапрыемства з’яўляецца Этнакрама «Цудоўня».