Падатковыя сістэмы Польшчы і Літвы дазваляюць рэзідэнтам краіны самім вырашаць, куды накіраваць частку сваіх ужо сплачаных падаткаў. Так можна падтрымаць розныя грамадскія арганізацыі, якія вам сімпатычныя. Сярод іх — рэдакцыю Hrodna.life.
Асноўная аўдыторыя Hrodna.life, нягледзячы на ўсе складанасці, застаецца ў Беларусі. Нас надалей штодзённа чытаюць гродзенцы, абыходзячы блакіроўкі, не зважаючы на “экстрэмісцкі статус” і іншыя перашкоды, якія на шляху да нашых чытачоў нам робіць беларуская ўлада.
Дапамагчы нам працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы. Калі вы рэлакаваліся ў Польшчу ці Літву і працуеце там – вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго падатку. Проста пазначце гэта, калі будзеце запаўняць падатковую дэкларацыю. Ніжэй мы публікуем падрабязныя інструкцыі, як гэта зрабіць.
Падтрымаць Hrodna.life можна таксама праз наш Patreon і праз шэраг іншых платформ. Таксама вы можаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне праз бяспечную плацёжную сістэму Stripe. Яшчэ адзін спосаб падтрымкі вы знойдзеце ўнізе гэтай старонкі.
- Як ахвяраваць 1,5% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: інструкцыя для тых, хто працуе ў Польшчы
- Як ахвяраваць 1,2% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: падрабязная інструкцыя для тых, хто працуе ў Літве
- Што зрабіць, калі я не плачу падаткі ў гэтых краінах, але ўсё роўна хачу падтрымаць вас са сваіх сродкаў?

Як ахвяраваць 1,5% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: інструкцыя для тых, хто працуе ў Польшчы
Штогод з 15 лютага да 30 красавіка падатковыя рэзідэнты Польшчы складаюць падатковыя дэкларацыі – PIT (большасць складае PIT-37, але ў залежнасці ад даходаў гэта могуць быць і PIT-36 або PIT-28).
Электронныя дэкларацыі можна падаць на сайце urzadskarbowy.gov.pl. Звычайна для ўваходу ў кабінет карыстальніка выкарыстоўваецца “profil zaufany”, дадатак mObywatel (для грамадзян Польшчы) або ваш інтэрнэт-банкінг.
Пасля аўтарызацыі вы патрапіце ў свой кабінет, дзе ў раздзеле «Twój e-PIT» ужо павінны быць загружаныя дадзеныя ад вашага працадаўцы (або некалькіх працадаўцаў) – фармуляры PIT-11.
Вы націскаеце кнопку «Złóż PIT» — у вас адкрыецца акно запаўнення падатковай дэкларацыі. Зверце ўпісаныя ў дэкларацыі даходы з рэальна атрыманымі. Калі трэба, унясіце дадатковыя даходы або пазначаеце падатковыя ільготы, на якія маеце права.
Самае галоўнае пры запаўненні падатковай дэкларацыі – не прапусціць пункт “1,5% podatku dla OPP”.
Там у полі «Numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 0000507234 — ён адпавядае польскаму фонду FaniMani, які сёлета дапамагае нам збіраць працэнт ад падаткаў.
У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» упішыце лічбу 85554 — гэта наш нумар у базе FaniMani. Тут вельмі важна не памыліцца!
Правільна запоўненыя пункты дэкларацыі павінны выглядаць так. Сістэма аўтаматычна разлічыць суму, якую з вашых падаткаў пералічаць на карысць Hrodna.life.

Пастаўце галачку «Wyrażam zgodę» і націсніце кнопку «Zatwierdź».
Працягніце запаўняць дэкларацыю і дашліце яе ў канцы, калі ўсё запоўнена.
Дзякуй вялікі!
Як ахвяраваць 1,2% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: падрабязная інструкцыя для тых, хто працуе ў Літве
Кожны год у Літве з 1 студзеня да 1 траўня можна выбраць, якая грамадская арганізацыя атрымае падтрымку з вашых падаткаў. Для гэтага падаецца асобная форма, незалежна ад асноўнай дэкларацыі.
1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS) ČIA. Увайсці ў EDS можна праз знешнія сістэмы (напрыклад, праз банкінг ці праз электронны подпіс).

Напрыклад, кліенты Swedbank могуць увайсці ў сістэму дэкларавання праз раздзел “Э-паслугі” на старонцы банка (глядзі скрын ніжэй).

2. У верхнім гарызантальным меню EDS выберыце «Дэкларацыя», пасля ў левым вертыкальным меню абярыце «Pildyti formą»/«Запоўніць форму». Сярод „Dažniausiai pildomos formos“ (“Формаў, якія найчасцей запаўняюцца”) шукайце і выбірайце «Prašymas skirti paramą»/«Запыт скіраваць падтрымку».

3. Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. Для гэтага запоўніце форму FR0512 v.5. Каб зрабіць гэта, у акне запаўнення формы абіраеце 2025 год і націскаеце на значок глобуса (ён адпавядае электроннаму дэклараванню).

4. Каб пачаць запаўняць форму, націсніце «Pradėti»\«Старт».

5. Адкрыецца акенца пошуку, у якім трэба ўпісаць код атрымальніка 306050237 – адразу з’явіцца “падказка” з назвай арганізацыі ŽMONĖS IR RAIDĖS, VšĮ (“Людзі і літары”). Націсніце на яе, каб яна засталася ў акенцы. Потым націсніце зялёную кнопку «Tęsti»/«Працягнуць».

6. У наступным акне запоўніце:
«Mokesčio dalies paskirtis» (мэта падатковай часткі) – «Paramos gavėjmas»
«Mokesčio dalies dydis procentais» доля падатку – 1,2 %
«Mokesčio dalį skiriu iki mokestinio laikotarpio» пералічэнні да падатковага перыяду – да якога перыяду вы хочаце, каб частка вашага падатку пералічвалася на карысць Hrodna.life. Вы можаце выбраць адзін год – тады напішыце 2026. Але вы можаце выбраць таксама і некалькі год наперад – да 2027, 2028 або нават 2029. Калі вы ў наступным годзе перадумаеце, то атрымальніка вашых 1,2 % падаткаў можна будзе змяніць пры падачы новай дэкларацыі.
Захавайце дадзеныя, націснуўшы «Išsaugoti»/«Захаваць».
7. У вас павінна атрымацца вось так запоўненая форма, як на скрыншоце ніжэй. Яшчэ раз праверце правільнасць дадзеных. Калі ўсё правільна – націскайце «Taip, teisingi»/«Так, правільна».

8. Пацвердзіце ўведзеныя дадзеныя яшчэ раз кнопкай «Formuoti prašymą»/«Сфармаваць заяўку».
9. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti»/«Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.

Вось і ўсё! У вас атрымалася падаць дэкларацыю і падтрымаць тым самым Hrodna.life! Дзякуй вялікі!
У інструкцыі выкарыстаныя скрыншоты Hrodna.life, а таксама платформы Новая Беларусь.
Што зрабіць, калі я не плачу падаткі ў гэтых краінах, але ўсё роўна хачу падтрымаць вас са сваіх сродкаў?
Беларускім медыям вельмі важная рэгулярная і стабільная падтрымка ад саміх беларусаў. Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, вы можаце падпісацца на рэгулярныя штомесячныя ахвяраванні на нашую працу. Плацяжы праходзяць праз бяспечную плацёжную сістэму Stripe. Дзякуй вам!
