Падатковыя сістэмы Польшчы і Літвы дазваляюць рэзідэнтам краіны самім вырашаць, куды накіраваць частку сваіх ужо сплачаных падаткаў. Так можна падтрымаць розныя грамадскія арганізацыі, якія вам сімпатычныя. Сярод іх — рэдакцыю Hrodna.life.
Асноўная аўдыторыя Hrodna.life, нягледзячы на ўсе складанасці, застаецца ў Беларусі. Нас надалей штодзённа чытаюць гродзенцы, абыходзячы блакіроўкі, не зважаючы на «экстрэмісцкі статус» і іншыя перашкоды, якія на шляху да нашых чытачоў нам робіць беларуская ўлада.
Дапамагчы нам працаваць для беларусаў унутры краіны могуць тыя беларусы, што з’ехалі за мяжу і знаходзяцца ў бяспецы. Калі вы рэлакаваліся ў Польшчу ці Літву і працуеце там — вы можаце падзяліцца з намі часткай свайго падатку. Проста пазначце гэта, калі будзеце запаўняць падатковую дэкларацыю. Ніжэй мы публікуем падрабязныя інструкцыі, як гэта зрабіць.
Падтрымаць Hrodna.life можна таксама праз наш Patreon. Таксама вы можаце зрабіць аднаразовае ахвяраванне праз бяспечную плацёжную сістэму Stripe. Яшчэ адзін спосаб падтрымкі вы знойдзеце ўнізе гэтай старонкі.
- Як ахвяраваць 1,5% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: інструкцыя для тых, хто працуе ў Польшчы
- Як ахвяраваць 1,2% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: падрабязная інструкцыя для тых, хто працуе ў Літве
- Што зрабіць, калі я не плачу падаткі ў гэтых краінах, але ўсё роўна хачу падтрымаць вас са сваіх сродкаў?
![як заплаціць падаткі ў Літве - інструкцыя](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/taxes-padatki-nalogi-iStock-1278397753-800x435.webp)
Як ахвяраваць 1,5% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: інструкцыя для тых, хто працуе ў Польшчы
Штогод з 15 лютага да 30 красавіка падатковыя рэзідэнты Польшчы складаюць падатковыя дэкларацыі - PIT (большасць складае PIT-37, але ў залежнасці ад даходаў гэта могуць быць і PIT-36 або PIT-28).
Электронныя дэкларацыі можна падаць на сайце podatki.gov.pl. Трэба націснуць «Sprawdź», далей зноў «Sprawdź» і кнопку «e-Urząd Skarbowy — zaloguj się». Звычайна для логіна выкарыстоўваецца «profil zaufany» або ваш інтэрнэт-банкінг.
Вы павінны па чарзе ўбачыць такія экраны:
![как заплатить налог в Польше падаткі ў Польшчы PIT](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-01.webp)
![як запоўніць PIT у Польшчы как заполнить PIT в Польше](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-02.webp)
![как заполнить PIT в Польше як запоўніць PIT у Польшчы](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-03.webp)
![Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце Hrodna.life? Вы можаце ахвяраваць нам адсотак ад сваіх падаткаў!](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-04.webp)
![Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце Hrodna.life? Вы можаце ахвяраваць нам адсотак ад сваіх падаткаў!](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-05-659x800.webp)
Пасля аўтарызацыі вы патрапіце на epit.podatki.gov.pl, дзе ўжо павінны быць загружаныя дадзеныя ад вашага працадаўцы (або некалькіх працадаўцаў) — фармуляры PIT-11. Вы націскаеце кнопку «Złóż PIT» і звяраеце ўпісаныя ў дэкларацыі даходы з рэальна атрыманымі. Калі трэба, уносіце дадатковыя даходы або пазначаеце падатковыя ільготы, на якія маеце права.
![как заплатить налоги в Польше и заполнить PIT-37 в Польше](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-06.webp)
![как заплатить налоги в Польше и заполнить PIT-37 в Польше](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/podatki-07.webp)
Самае галоўнае пры запаўненні падатковай дэкларацыі - не прапусціць пункт «Wniosek o przekazanie 1,5% podatku należnego na rzecz organizacji pożytku publicznego (OPP)».
Там у полі «Numer KRS wybranej organizacji» увядзіце нумар 507 234 — ён адпавядае польскаму фонду FaniMani, які сёлета дапамагае нам збіраць працэнт ад падатка.
У полі «Cel szczegółowy do przekazania 1,5% podatku» упішыце лічбу 85 554 — гэта наш нумар у базе FaniMani. Тут вельмі важна не памыліцца!
Сістэма аўтаматычна разлічыць суму. Пастаўце галачку «Wyrażam zgodę» і націсніце кнопку «Zatwierdź».
Працягніце запаўняць дэкларацыю і дашліце яе ў канцы, калі ўсё запоўнена.
Дзякуй вялікі!
Як ахвяраваць 1,2% сваіх сплачаных падаткаў для падтрымкі Hrodna.life: падрабязная інструкцыя для тых, хто працуе ў Літве
Кожны год у Літве з 1 студзеня да 1 траўня можна выбраць, якая грамадская арганізацыя атрымае падтрымку з вашых падаткаў. Для гэтага падаецца асобная форма, незалежна ад асноўнай дэкларацыі.
1. Увайдзіце ў сістэму электроннага дэкларавання (EDS) ČIA. Увайсці ў EDS можна праз знешнія сістэмы (напрыклад, праз банкінг ці праз электронны подпіс).
![заплатить налоги в Литве заплаціць падаткі ў Літве](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/tax-lt-01.webp)
Напрыклад, кліенты Swedbank могуць увайсці ў сістэму дэкларавання праз раздзел «Э-паслугі» на старонцы банка (глядзі скрын ніжэй).
![как подать налоговую декларацию в Литве через Swedbank як падаць падатковую дэкларацыю ў Літве праз Swedbank](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/taxes-in-lithuania-1.webp)
2. У верхнім гарызантальным меню EDS выберыце «Дэкларацыя», пасля ў левым вертыкальным меню абярыце «Pildyti formą"/"Запоўніць форму». Сярод «Dažniausiai pildomos formos» («Формаў, якія найчасцей запаўняюцца») шукайце і выбірайце «Prašymas skirti paramą"/"Запыт скіраваць падтрымку».
![Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце Hrodna.life? Вы можаце ахвяраваць нам адсотак ад сваіх падаткаў!](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2025/02/tax-lt-02a.webp)
3. Пералік часткі падаткаў падаецца асобнай формай незалежна ад асноўнай дэкларацыі. Для гэтага запоўніце форму FR0512 v.5. Каб зрабіць гэта, у акне запаўнення формы абіраеце 2024 год і націскаеце на значок глобуса (ён адпавядае электроннаму дэклараванню).
![Как заполнить налоговую декларацию в Литве и пожертвовать 1,2% на благотворительность Як запоўніць падатковую дэкларацыю ў Літве і ахвяраваць 1,2 працэнта на дабрачыннасць](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/taxes-in-lithuania-6.webp)
4. Каб пачаць запаўняць форму, націсніце «Pradėti"\"Старт».
![как заполнить налоговую декларацию в Литве як запоўніць падатковую дэкларацыю ў Літве](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/tax-lt-03.webp)
5. Адкрыецца акенца пошуку, у якім трэба ўпісаць код атрымальніка 306 050 237 — адразу з’явіцца «падказка» з назвай арганізацыі ŽMONĖS IR RAIDĖS, VšĮ («Людзі і літары»). Націсніце на яе, каб яна засталася ў акенцы. Потым націсніце зялёную кнопку «Tęsti"/"Працягнуць».
![налоговые декларации в Литве падатковыя дэкларацыі ў Літве](https://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/taxes-in-lithuania-8.webp)
6. У наступным акне запоўніце:
«Mokesčio dalies paskirtis» (мэта падатковай часткі) — «Paramos gavėjmas»
«Mokesčio dalies dydis procentais» доля падатку — 1,2%
«Mokesčio dalį skiriu iki mokestinio laikotarpio» пералічэнні да падатковага перыяду — да якога перыяду вы хочаце, каб частка вашага падатку пералічвалася на карысць Hrodna.life. Вы можаце выбраць адзін год — тады напішыце 2025. Але вы можаце выбраць таксама і некалькі год наперад — да 2026, 2027 або нават 2028 (як на ўзоры на скрыншоце ніжэй). Калі вы ў наступным годзе перадумаеце, то атрымальніка вашых 1,2% падаткаў можна будзе змяніць пры падачы новай дэкларацыі.
Захавайце дадзеныя, націснуўшы «Išsaugoti"/"Захаваць».
7. У вас павінна атрымацца вось так запоўненая форма, як на скрыншоце ніжэй. Яшчэ раз праверце правільнасць дадзеных. Калі ўсё правільна — націскайце «Taip, teisingi"/"Так, правільна».
![Працуеце ў Польшчы або Літве і любіце Hrodna.life? Вы можаце ахвяраваць нам адсотак ад сваіх падаткаў!](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2024/02/taxes-in-lithuania-9-1.webp)
8. Пацвердзіце ўведзеныя дадзеныя яшчэ раз кнопкай «Formuoti prašymą"/"Сфармаваць заяўку».
9. Пасля падачы заяўкі вы ўбачыце выбранага бенефіцыяра і выдаткаваную частку падаходнага падатку. Націскаеце «Pateikti"/"Адправіць», каб адправіць запыт EDS у Дзяржаўную падатковую інспекцыю.
![сплата падаткаў у Літве](http://hrodna.life/wp-content/uploads/2025/02/taxes-in-lithuania-10-1a.webp)
Вось і ўсё! У вас атрымалася падаць дэкларацыю і падтрымаць тым самым Hrodna.life! Дзякуй вялікі!
У інструкцыі выкарыстаныя скрыншоты Hrodna.life, а таксама платформы Новая Беларусь.
Што зрабіць, калі я не плачу падаткі ў гэтых краінах, але ўсё роўна хачу падтрымаць вас са сваіх сродкаў?
Беларускім медыям вельмі важная рэгулярная і стабільная падтрымка ад саміх беларусаў. Калі вы знаходзіцеся ў бяспецы, вы можаце падпісацца на рэгулярныя штомесячныя ахвяраванні на нашую працу. Плацяжы праходзяць праз бяспечную плацёжную сістэму Stripe. Дзякуй вам!