Свабоду Ірыне Новік!

Нашу калегу, рэдактарку спецпраектаў Hrodna.life Ірыну Новік затрымалі 1 чэрвеня пасля таго, як яна прыйшла ў міліцыю на апытанне. Пасля апытання і агляду кватэры яе завезлі ў Ленінскі РАУС Гродна, а адтуль — у ізалятар часовага ўтрымання.

2 або 3 чэрвеня яе павінны судзіць за па ч.2 арт. 19.11 КаАП «Распаўсюд інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць». Ёй пагражае штраф да 30 базавых велічынь (870 рублёў) або адміністрацыйны арышт.

Ірына Новік рэдактар Hrodna.life
Ірына Новік

Раней па гэтым артыкуле асудзілі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шота і ўласніка сайта ТАА «Гродна Лайф Медыя». Тады штраф агулам склаў 12 325 рублёў.

Рэдакцыя Hrodna.life лічыць затрыманне Ірыны мэтанакіраваным ціскам на выданне. Змяшчэнне яе ў ізалятар да суду — неабгрунтаваная нічым мера, бо Ірына не мела ніякага намеру хавацца ад суду. Мы патрабуем неадкладна вызваліць нашу калегу Ірыну Новік і спыніць рэпрэсіі супраць журналістаў!

Гэты матэрыял падрыхтаваны дзякуючы вашай падтрымцы на Patreon

Hrodna.life працуе для вас. Калі вам падабаецца наша выданне, калі ласка, падтрымайце нас, стаўшы падпісчыкамі на Patreon. Гэта дазволіць нам рыхтаваць яшчэ больш цікавых аўтарскіх матэрыялаў.

Але рабіце гэта толькі, калі вы ў бяспецы. Напрыклад — за мяжой. І ні ў якім разе не з карты беларускага банка.