Людзі і справы

«Жыццё патрабуе адпавядаць». Гродзенцы пра тое, чаму пайшлі вучыцца пісаць прэс-рэлізы

Пісаць цікавыя і эфектыўныя прэс-рэлізы вучыліся гродзенцы 13 красавіка на майстар-класе ў Рэсурсным цэнтры па развіцці дадатковай адукацыі дарослых. Магчымасцю абнавіць свой досвед і ўмацаваць сувязі з медыямі скарысталіся не толькі грамадскія актывісты, але і прадстаўнікі бізнесу ды ўстановаў культуры. Майстар-клас праводзіла рэдактарка Hrodna.life Ірына Новік.

Рыма Карацай (на здымку — у цэнтры) супрацоўніца інфармацыйна-рэдакцыйнага аддзела ААТ «Гродна Азот»: «Па майстар-класе маю ўражанне, што калі трымацца структуры, то ў кожнага атрымаецца напісаць добры прэс-рэліз»
Пасля занятку ўдзельнікі падзяліліся ўражаннямі ад навучання.

Рыма Карацай, ААТ «Гродна Азот»: «Зараз маю ўражанне, што кожны зможа напісаць добры прэс-рэліз»

«За пару гадзін змагла сфармуляваць для себе пэўныя правілы, каторымі абавязкова буду карыстацца надалей. Змагла нарэшце сфармуляваць тое, да чаго доўга ішла», — дзеліцца ўражаннямі ад сустрэчы Рыма Карацай, супрацоўніца інфармацыйна-рэдакцыйнага аддзела ААТ «Азот». Выпуск прэс-рэлізаў уваходзіць у яе службовыя абавязкі, аднак пры напісанні тэкстаў для знешніх СМІ, шчыра кажа Рыма, часам узнікалі сумневы - наколькі прафесійна і кампетэнтна падаецца інфармацыя.

«На занятку ўсё было сцісла і добра структуравана. Праз гэта змагла прывесці ў сістэму тыя веды, што былі ў галаве, і дапоўніць іх актуальнай інфармацыяй. Па майстар-класе маю ўражанне, што калі трымацца структуры, то ў кожнага атрымаецца напісаць добры прэс-рэліз».

Кацярына Валашчук, Цэнтр народнай творчасці: «Я рэлізы адсылаю. Цікавіла меркаванне тых, хто іх атрымлівае»

Часткай прафесіі з’яўляеца напісанне прэс-рэлізаў і для супрацоўніцы інфармацыйнага-аналітычнага аддзела абласнога метадычнага цэнтра народнай творчасці Кацярыны Валашчук.

Кацярына Валашчук (на здымку справа): «Было карысна абмеркаваць мову, якой звычайна пішуцца прэс-рэлізы. Адзначыла пра сябе, што атрымліваючы афіцыйную інфармацыю, часта ў такім самым „канцылярскім“ стылі пераношу яе ў прэс-рэліз»
«Мая прафесійная дзейнасць звязана з напісаннем прэс-рэлізаў, таму я прывыкла ўспрымаць інфармацыю з боку таго, хто рассылае. Майстар-клас стаў добрай нагодай паглядзець на сваю працу з боку журналістаў».

На думку Кацярыны, сустрэча была карыснай практычнай скіраванасцю: «Ва ўніверсітэце давалі больш „сухія“ веды. А тут патрэбны мінімум тэорыі адразу замацавалі на практыцы». Да таго ж дыплом — зусім не нагода спыняцца ў развіцці, лічыць Кацярына. Вучыцца можна і трэба ўвесь час, каб адпавядаць сучаснасці.

«Было карысна абмеркаваць мову, якой звычайна пішуцца прэс-рэлізы. Адзначыла пра сябе, што атрымліваючы афіцыйную інфармацыю, часта ў такім самым „канцылярскім“ стылі пераношу яе ў прэс-рэліз. На майстар-класе паспрабавала пісаць больш жывой мовай і мне спадабалася. Думаю, што і чытаць такі тэкст будзе больш лёгка і прыемна».

Ганна Салагуб, Цэнтр развіцця і адпачынку «Партал»: «Бяры і рабі»

Ганну прэс-рэлізы таксама цікавілі для далейшай прафесійнай дзейнасці. Зараз яна ўзялася весці суполкі цэнтра развіцця і адпачынку «Партал» у сацсетках. «Прэс-рэлізы разглядаю як актуальны інстумент прасоўвання інфармацыі. Таму было цікава даведацца, як пісаць, каб яны працавалі. Да таго ж, майстар-клас быў бясплатным, варта было гэтым скарыстацца».

Ганна Салагуб (на здымку справа): «Мяне гэтаму не вучылі спецыяльна, але адсутнасць дыплома не турбуе. У наш час важна ўмець атрымліваць інфармацыю з розных крыніц і ў розных формах. Галоўнае — каб было актуальна»
Што да нефармальнасці адукацыі, то, паводле Ганны, зараз дыплома можа быць недастаткова — жыццё патрабуе ад кожнага значна больш кампетэнцый, чым прадугледжвае нейкая спецыяльнасць. Ды і паспрабаваць сябе хочацца ў розных галінах. «Мяне гэтаму не вучылі спецыяльна, але адсутнасць дыплома не турбуе. У наш час важна ўмець атрымліваць інфармацыю з розных крыніц і ў розных формах. Галоўнае — каб было актуальна. На майстар-класе была якраз такая інфармацыя. Усё ясна. Проста — бяры і рабі».

Ірына Новік, Hrodna.life: «З усімі ўдзельнікамі будзем трымаць кантакт»

«Вельмі цешыць, што на майстар-клас прыйшлі насамрэч зацікаўленыя і матываваныя людзі. Не менш радуе, што гэта — чытачы Hrodna.life, што яны гатовы да супрацы і імкнуцца да ўдасканалення», — распавяла вядоўца.

Занятак, на яе думку, атрымаўся вельмі прадуктыўны — было шмат пытанняў, удакладненняў, спробаў паглядзець на звыклыя рэчы з другога пункту гледжання, расказаць пра шэраговыя падзеі іншымі словамі: «З усімі ўдзельнікамі будзем трымаць кантакт і абменьвацца інфармацыяй».

Паводле журналісткі, размову аб магчымасцях эфектыўнай супрацы чытачоў, грамадскіх актывістаў і прэсавых службаў са СМІ варта працягваць і надалей. Нефармальная дадатковая адукацыя дае на тое добрыя магчымасці. Наступны майстар-клас па гэтай тэме яна мяркуе правесці на вясновых «Майстэрях ведаў».


Рэсурсны цэнтр па развіццю дадатковай адукацыі дарослых у Гродне створаны Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы ў межах праекта «Вучыцца, каб дзейнічаць». Гэты праект фінансуецца са сродкаў Еўрапейскага Саюза і DVV International і мае на мэце садзейнічанне рэалізацыі права на адукацыю на працягу ўсяго жыцця і прасоўванне грамадзянскага ўдзелу.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025

Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць

Беларускія ўлады пачалі звяртаць увагу на школьны булінг. Праз Telegram-каналы і рассылкі ў школьных Viber-чатах…

7 красавіка 2025

З адной бярозы — да 200 літраў. Як беларусам здабыць бярозавы сок на радзіме і ў эміграцыі

Здабываць бярозавы сок вясной — беларуская традыцыя, у кожным лясніцтве яго можна купіць за капейкі.…

3 красавіка 2025

Тры Белавежскія пушчы. Як агароджы на мяжы змяняюць лес і жывёльны свет у Беларусі, Польшчы і паміж платамі

Белавежская пушча сёння раздзеленая не на дзве, а насамрэч на тры часткі: беларускую, польскую і…

31 сакавіка 2025