Горад

«Не хочам жыць ля могілак». Жыхары Путрышак супраць пашырэння «Аульса»

Межы гарадскіх могілак у Аўльсе сёння актыўна пашырацца ў напрамку аграгарадка Путрышкі. Праз дзясятак гадоў пахаванні будуць ужо ў 500 метрах ад дамоў. Для пашырэння могілак высякуць каля 24 гектар каштоўнага лесу. Жыхары Путрышак незадаволеныя і хочуць спыніць будаўніцтва.

З 24 гектараў 5 ужо спілавалі

Віталь Самойлаў - карэнны жыхар Путрышак. Яго дзед быў ляснічым пры немцах і пры саветах, а прадзед сустракаў з хлебам і соллю цара Мікалая II. Месцы, дзе праходзіла гісторыя сям'і і роднай вёскі, сёння бясследна знікаюць: імперскія вайсковыя ўмацаванні засыпаюцца, фамільныя лясы высякаюцца. Бо ў Гродне няма дзе хаваць людзей.

«Яшчэ ў пачатку 2000-х пачалі пад могілкі спілоўваць наш лес, але тады нам удалося адстаяць тэрыторыю. Пасля таго, як мы дайшлі да прэзідэнта, — распавядае Віталь. — Працы спынілі і нам прыйшло пісьмовае паведамленне, што лес чапаць больш не будуць. Але ў маі гэтага года працы ўзнавіліся. Адвялі пад вырубку 24 гектары каштоўнага лесу, 5 з іх ужо выпілавалі. А як нам жыць? Чым дыхаць? Я не хачу, каб мае ўнукі шпацыравалі пад плотам могілак».

Віталь стаіць каля спілаванага дуба. У міжваенны перыяд яго дзед па прозвішчы Буйноўскі валодаў часткай гэтага лесу

Пад могілкі пілуюць дубовы гай

У будучыні гарадскія могілкі размясцяцца за 500 метраў ад жылых дамоў аграгарадка. Жыхары Путрышак пісалі ўжо ў многія інстанцыі - і гарадскія, і рэспубліканскія. У адным з адказаў сказана наўпрост: у Гродне няма дзе хаваць людзей.

«Няўжо ў Гродне нельга знайсці месца пад могілкі, навошта пашыраць"Аўльс» у бок Путрышак? — разважае Віталь. — Могілкі маглі працягнуць у любы бок, але выбралі менавіта тую частку, дзе растуць векавыя дубы. Гэта наша зямля, дзе жылі продкі і мы не хочам губляць такі каштоўны лес. Тут больш за тысячу кубоў дубу. Адзін куб каштуе 150 рублёў, а куб хвоі ўсяго 66. Рабіце высновы".

Магчыма, кажа Віталь, высекчы такі каштоўны матэрыял — камусьці выгадна.

Ускраіна могілак на фоне складзеных частак дрэў

Вясной усё цячэ ў агарод

Могілкі ў Аўльсе пачалі будаваць на пачатку 1990-х гадоў. Тады гарадскія ўлады запэўнівала жыхароў Путрышак, што будзе няшмат пахаванняў, бо ў планах было будаўніцтва крэматорыя.

«Мы доўгі час маўчалі. Але цяпер гэта рабіць немагчыма. Могілкі разрасліся і ўсё больш набліжаюцца да жылля. Ніхто не хоча жыць каля пахаванняў, асабліва калі вясной усё цячэ табе ў агарод. Нават вада ў нас непрыдатная для піцця», — дадаў Віталь.

Гораду патрэбен крэматорый?

Як стала вядома Hrodna.life, у Гродзенскай ЖКГ, якая з’яўляецца заказчыкам, ёсць уся дакументацыя па высечцы леса і пашырэнні могілак, а таксама ёсць дазвол на работы. Парушэння заканадаўства няма.

Нягледзячы на дазвол, занепакоеныя высечкай лесу і гродзенскія эколагі, якія замест пашырэння могілак прапануюць гораду будаваць крэматорый.

«Праблема з могілкамі сёння сур’ёзна стала перад горадам, — адзначае старшыня экалагічнай арганізацыі „Экаманіторынг“ Яўген Філімонаў. — Вырашыць праблему можна будаўніцтвам крэматорыя разам з калумбарыям. Пытанне павелічэння могілак у бок жыхароў Путрышак было пастаўлена не абдумана. Жыць па суседстве з могілкамі ніхто не хоча. Я прапаную той участак лесу, дзе ўжо спілавалі дрэвы, выкарыстоўваць згодна з праектам, а на астатніх — прыпыніць высечку і задумацца аб крэматорыі».

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025