Горад

Запальваннем свечак на сінагозе гродзенскія яўрэі пачалi адзначаць Хануку

У гэтым годзе яўрэйскае свята Ханука выпала на 25 снежня — дзень, калі многія хрысціяне адзначаюць Божае Нараджэнне. Гэта дзіўнае супадзенне адбылося ў пяты раз за апошнія 111 гадоў. Увечары ў гродзенскай сінагозе сабраліся не толькі яўрэі, але і хрысціяне, не толькі каб адзначыць свята, але і каб радавацца 25-годдзю вяртання сінагогі iўдзейскай абшчыне Гродна.

Людзей на святкаванне прыйшло больш, чым звычайна. Былі нават ганаровыя госці, сярод іх пасол Вялікабрытаніі Фіёна Гібб і сям’я бізнесменаў Зухавiцкiх, якая спансіруе рэстаўрацыю сінагогі.

Гродзенскі рабін Іцхак Кофман і старшыня iўдзейскай абшчыны Барыс Квяткоўскі напачатку сказалі прамову i запалілі галоўныя свечкі горада на сінагозе. Дапамагаў ім у гэтым уладальнік «ЗОВ-мэбля» Алег Зухавiцкi.

«Наша Ханука зноў збірае шмат людзей, як гэта было раней. Я рады, бо дажыўшы да сівізны толькі цяпер даведаўся як вітаць Хануку, мае бацькі мяне гэтаму не навучылі. Калі нам перадалі будынак сінагогі, нас было 2000, і толькі каля 10 чалавек магло чытаць Тору. Нам патрэбен быў духоўны лідар і мы запрасілі рабіна Іцхака Кофмана, каб у Гродне адраджалася тое яўрэйскае жыццё, якое было да вайны», — сказаў Барыс Квяткоўскі.

Пасля запальвання галоўных свеч, госці свята прайшлі ў сінагогу, дзе быў падрыхтаваны салодкі стол і музычны вечар.

youtu.be/n0bvMwXc1I0

На стол у гэты вечар прынята класці традыцыйныя ханукальныя пончыкі, садавіну і іншыя прысмакі. Дзецям у гэты дзень расказваюць гісторыю свята Ханукi, а таксама дараць падарункі.

Сярод традыцыйных гульняў для дзяцей самай папулярнай з’яўляецца «свiвон» або «дрэйдл» — нешта накшталт рускага ваўчка або юлы.

«Мы святкуем Хануку — перамогу, якая была больш за 2000 гадоў таму. Перамогу над грэкамі, якія не дазвалялі яўрэям выконваць традыцыі. Мы дзякуем Усявышняму, што ў нас сёння ёсць тое месца, дзе мы можам малiцца па законам іўдзейства, і жыць пры гэтым спакойна. Робім мы гэта ў найстарэйшай сінагозе, як рабілі нашы папярэднікі», — сказаў рабін Іцхак Кофман.

На агляд была прадстаўлена выстава выяў сінагогі ў розныя часы: ад малюнкаў Напалеона Орды да сучасных фотаздымкаў.

Што такое Ханука

Ханука — свята свечак, якое штогод яўрэі адзначаюць на працягу васьмі дзён. Свечкі запальваюць у памяць аб цудзе, які адбыўся ў час асвячэння храма пасля перамогі войскаў Іегуды Макавея над войскамі цара Антыёха ў 164 годзе да н.э. Гэтае свята вельмі важнае для яўрэяў, бо сімвалізуе, што вера ў Бога вечная, і ёсць рэчы, у прыватнасці духоўныя, якія нельга ў чалавека адабраць.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025