Загінуламу было 22 гады: пашукавікі прачыталі адзін са знойдзеных на тэрыторыі ТРК “Triniti” медальёнаў

Пяць дзён працаваў пошукавы атрад на тэрыторыі будучага гандлёва-забаўляльнага комплексу “Triniti” ў Гродне. Акрамя розных рэчаў часоў Другой сусветнай, атрымалася знайсці яшчэ парэшткі шасці загінулых салдат Чырвонай арміі. На іх былі тры смяротныя медальёны. Адзін з апазнавальных знакаў спецыялістам ужо ўдалося прачытаць.

Нагадаем, пошукавыя працы на будаўнічай пляцоўцы пачаліся 13 лютага, пасля таго як рабочыя заўважылі ў зямлі чалавечыя косці. Некалькіх дзён выкопвалі парэшткі пашукавікі 52-га асобнага спецыялізаванага пошукавага батальёна. Ужо тады было вядома, што загінулымі апынуліся савецкія салдаты. Знойдзеныя медальёны былі перададзеныя на экспертызу кіраўніку пошукавага атрада “Бацькаўшчына” Аляксандру Дударэнку.

Быў прызваны з Навасібірскай вобласці

Здагадка гродзенскіх гісторыкаў, што астанкі ў зямлі належаць салдатам 103 стралковага палка 85 стралковай дывізіі, пацвердзілася.

Аляксандр Дударэнка паведамляе:

«Поступили на экспертизу 2 медальона найденные при проведении поисковых работ на территории города Гродно (еще один медальон находится на экспертизе в следственном комитете в г. Гродно). Читабельный вкладыш сохранился только в одном медальоне. Во втором медальоне вкладыш раскис до состояния бумажной кашицы. Установленные данные: Рябинин Павел Семенович, красноарм., 1919 г.р. Уроженец Т.АССР., Алексеевский район, Алексеевск., с/совет, д. Алексеев… Адрес семьи: Рябинин Семен Дмитриев., Новосибирская обл., г. Колпашево, ул. Красноармейская, № (23). В ОБД-Мемориал он ошибочно учтен, как Рябин Павел Семенович, 1918 г.р. Мать Рябинина Елена Ивановна в августе 1946 года проживала по адресу – г. Колпашево, ул. Красноармейская, д. 30. Павел Семенович был призван Колпашевским РВК в 1939 г. и служил в г. Гродно в 103 стрелковом полку 85 стрелковой дивизии, п/я 176/13. Числится пропавшим без вести с июня 1942, хотя, ориентировочно, погиб в боях за Гродно 24-25 июня 1941 г. Просим у наших коллег и читателей заметки помощи в поиске и оповещении родных найденного воина».

Загінуламу было 22 гады: пашукавікі прачыталі адзін са знойдзеных на тэрыторыі ТРК "Triniti" медальёнаў
У банку дадзеных “Мемарыял” пра загінуўшага ў Гродне салдата ёсць два запісы. У Кнізе памяці ён Рабінін П.С. А тут пад нумарам 16 загінулы запісаны як Рабін Павел Сямёнавіч.

Шанцы знайсці сваякоў ёсць

Рэдакцыя Hrodna.life звязалася з расійскімі валанцёрамі, якія займаюцца пошукам сваякоў загінулага ў Гродне Рабініна ў расійскім горадзе Колпашава.

Валанцёрка Яна Назаранка пачала пошукі як толькі атрымала дадзеныя аб загінуўшым чырвонаармейцы.

«Пакуль нікога не ўдалося знайсці, але пошукі вядуцца. Ужо зрабілі запыт у мясцовы пашпартны стол. У пятніцу выйдзе нататка ў газеце, а вось архіў адмовіў у пошуку інфармацыі. Але мы не губляем надзеі і ў пятніцу праз знаёмых будзем прабівацца. Шукалі і па ўказаных адрасах, але пасля прыйшло ўдакладненне, што трэба шукаць іншыя дамы.

Шанцы знайсці сваякоў ёсць. Напрыклад, у снежні я знайшла апошняга земляка, праўда з іншага раёна, але там усе адразу адгукнуліся і ўдалося знайсці за палову дня. У дадзеным выпадку мы не губляем надзеі. Гэтай справай я займаюся больш за шэсць гадоў. Думаю, усё атрымаецца».

Парэшткі ўрачыста перапахаваюць

 

Працы на будаўнічай пляцоўцы ТРК “Triniti”, дзе былі знойдзеныя парэшткі савецкіх салдат, ужо працягнуліся. Маркетолаг будучага комплексу Сяргей Іваноў распавёў Hrodna.life, што ў будучыні, калі на будаўнічай пляцоўцы будуць знойдзеныя яшчэ парэшткі салдат, пра гэта паведамяць зацікаўленым службам.

«Усе пошукавыя работы на тэрыторыі ўжо скончаны. ТРК “Triniti” адказна падыходзіць да гэтай падзеі – для нас памяць аб байцах, загінулых абараняючы Гродна, гэтак жа важная, як і, мы ўпэўненыя, для ўсіх жыхароў горада».

Плануецца, што астанкі загінуўшых салдат будуць у бліжэйшай будучыні перапахаваныя ва ўрачыстай абстаноўцы з адпаведным воінскім ушанаваннем.

Калі вы знайшлі ў тэксце памылку або абдрукоўку, калі ласка, паведаміце нам, выбраўшы адпаведны фрагмент і націснуўшы клавішы Ctrl+Enter.

Раім пачытаць

Каментары

comments powered by HyperComments

Spelling error report

The following text will be sent to our editors: