Фільм Юрыя Дудзя, што з’явіўся на ютубе 23 красавіка прысвечаны айцішнікам з не-сталічных гарадоў Беларусі і Расіі. Адным з герояў выпуска стаў гродзенец Яўген Неўгень. Былы ліцэіст і выпускнік ГрДУ імя Янкі Купалы стаў сусветнавядомай персонай у сакавіку 2016. Тады сацыяльная сетка Facebook набыла распрацаваную яго кампаніяй прыладу MSQRD. Героі выпуска разважалі пра шансы на поспех у Крамянёвай даліне і тое, як уладкавана сусветная сталіца айцішнікаў.


Стваральнік Masquerade Яўгень Неўгень у гарадзенскім ліцэі: «прагульваў заняткі», але быў «малайцом»


«Чувакі, з якімі можна мець справу» — прыкладна так агулам характарызуюць беларускіх айцішнікаў у Крамянёвай даліне. Адна з прычынаў запатрабаванасці беларускіх праграмістаў - тое, што краіна не багатая. Тут няма каму набываць ІТ-прадукты высокага класу. Таму мясцовыя праграмісты адразу арыентуюцца на сусветны рынак.

www.instagram.com/p/B_VLBkEH-SN/?utm_source=ig_web_copy_link


Гродзенец Яўген Неўгень увайшоў у ТОП-100 інавацыйных лідараў новай Еўропы


З іншага боку адзначалі, што ў Беларусі ёсць усе ўмовы для прафесійнага росту і развіцця стартапаў. «Пакуль у цябе няма грошай, тваёй справе нічога не пагражае». Таксама адзначалі, што нават з’ехаўшы ў Штаты, беларускія праграмісты працягваюць развіваць сваю краіну. Яны наймаюць беларускія каманды для працы ў сваіх праектах.

Гэты выпуск ужо называюць адным з самых натхняльных і пазітыўных праектаў Дудзя. Гледачы адзначаюць высокую канцэнтрацыю інтэлектуалаў у кожную адзінку часу, эфект матывацыі і нават пераасэнсаванне рэчаіснасці.

www.youtube.com/watch?v=9lO06Zxhu88&feature=youtu.be

Яўген Неўгень з’яўляецца ў стужцы на 1 гадзіне 59 хвіліне ад пачатку. Але рэальна, варта паглядзець увесь трохгадзінны выпуск цалкам.


Не толькі грошы. Пяць прычын для праграмістаў не прамяняць Гродна на Мінск

Беларускія праграмісты стварылі мабільны дадатак з раскладам руху грамадскага транспарту васьмі гарадоў - у тым ліку Гродна і Ліды

Наш адказ Ілону Маску? У Гродне будуць рабіць электрамабілі з б/у


Перадрук матэрыялаў Hrodna.life магчымая толькі з пісьмовага дазволу рэдакцыі. Кантакт info@hrodna.life