Усё ўсвядомленае жыццё Андрэй Канавалаў катаецца на ровары. Ён не закінуў яго нават пасля сур’ёзнай аварыі ў 2010 годзе, у якой страціў нагу. У першыя выхадныя жніўня масквіч разам з сям’ёй прыехаў у Гродна.
Пасля аварыі, якая здарылася 9 гадоў таму, ён 8 месяцаў прабыў на бальнічным. Нягледзячы на інваліднасць, хлопец не здаўся — купіў пратэз і пачаў займацца з ім на трэнажоры. Пасля бальнічнага Андрэй практычна адразу паехаў на веласіпедзе.
«Натхніла мяне мама. Некалькі месяцаў пасля аперацыі мы з ёй выехалі за горад. Яна на ровары, а я на вазку. Тады яна сказала: „Глядзі, ровар сам едзе і ў цябе атрымаецца, гэта лепш чым хадзіць“. Так я і перасеў зноў на ровар».
Самая вялікая адлегласць, якую Андрэй праязджаў з пратэзам — 200 км. Кажа, няшмат, але змог адужаць. У будучыні плануе ўзяць новую адлегласць.
«Пратэз мне не замінае ехаць. Толькі патрэбныя кантактныя педалі, каб не злятала нага. Ёсць невялікія цяжкасці, але яны не настолькі крытычныя, каб усё кінуць і сядзець дома. Можна сказаць, пратэз не змяніў маё жыццё. Я ўсім кажу, што людзі з пратэзамі могуць спакойна жыць і тым больш катацца на роварах. У мяне ў Маскве ёсць такія знаёмыя, сярод іх і паралімпійцы. Адзін наогул з пратэзам жорсткія кантры катае. Часам скардзімся адзін аднаму на нейкія праблемы, але агулам нічога складанага няма — было б жаданне».
Да Гродна масквічы дабіраліся на цягніку, а тут пераселі на ровары. Яны збіраюцца даехаць да Гданьска.
«Пакаталіся тут, паглядзелі славутасці. У гэтым горадзе я быў ужо шмат разоў. Разам са Львовам ён адзін з любімых маіх гарадоў. Раней і ва Украіну часта ездзіў, а цяпер праблемы з перасячэннем мяжы. Пасля Гродна мы накіруемся ў Варшаву, а адтуль на Шчэцін і Гданьск. Умоўна, наша паездка прысвечана 80-годдзю пачатку Другой сусветнай вайны».
Андрэй кажа, што на дарогах яго часта падтрымліваюць людзі. А калі бачаць у горадзе, то падыходзяць і пытаюць пра пратэз і язду на ровары.
«Я не бачу ў пратэзе нічога незвычайнага. Я заўсёды раю людзям, якія сутыкнуліся з падобнай праблемай, што трэба спрабаваць. Неабавязкова адразу садзіцца на ровар, можна на велатрэнажоры для пачатку папрацаваць, а ўжо пасля перасаджвацца. Трэба спрабаваць і не баяцца».
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…