Горад

Як дзяўчаты з бардэля адкрылі шлях сучаснаму мастацтву. 10 цікавостак пра Пікаса і кубізм з лекцыі Вікторыі Ільіной

Ён паклаў пачатак сучаснаму мастацтву, бо проста прыгожыя карціны перасталі цікавіць. Ён быў неверагодна працавітым і за дзень мог намаляваць больш за 20 карцін. Першым словам, што сказаў будучы мастак было — «lápiz» (аловак), а першымі малюнкамі - лапкі галубоў. Пра творчасць і жыццё знакамітага мастака і стваральніка аднаго з «-ізмаў» - кубізму, распавяла мастачка Вікторыя Ільіна 13 верасня, на першай сустрэчы лекторыя «-арты ды -ізмы сучаснага мастацтва». Мяркуецца, што надалей мастацкі «лікбез» будзе праходзіць ў Цэнтры гарадскога жыцця штосераду.

1.Роля кубіка

Кажуць, што першым жыццезмяняльным кубам у жыці Пабла стала вялікая скрынка, якую бацькі будучага мастака выкарысталі ў якасці хадункоў для малога. Трымаючыся за яго, ён рабіў свае першыя крокі. Вось так і дайшоў пасля да кубізму.

2. Хто вынайшаў кубізм

Слова «кубізм» прыдумалі не аўтары новага накірунку, а мастак Анры Маціс. Пабачыўшы ў 1908 годзе пейзаж «Дамы́ ў Эстаке» сябры Пікаса, Жоржа Брака, Маціс усклікнуў: «Што за кубікі!» Так з лёгкай рукі майстра і сталі называць новы жывапіс кубізмам. Характэрныя рысы кубізму — выкарыстанне падкрэслена геаметрызаваных умоўных формаў ды імкненне «раздрабіць» рэальныя аб’екты на стэрэаметрычныя прымітывы.

«Дамы́ ў Эстаке», Жорж Брак

3.Галубіныя лапкі

Бацька Пікаса быў салонным мастаком і маляваў «прыгажосць на замову». Асноўнымі герроямі выяваў былі кветачкі і галубкі. Малому Пабла бацька дазваляў дамалёўваць птушкам лапкі.

4. Маляванне замест разлікаў

Пікаса не меў здольнасцяў да матэматыкі, зато ўмеў маляваць ў люстэркавым адлюстраванні. Расказваюць, гэта дапамагло яму на экзамене. Настаўнік, што хацеў дапамагчы яму не праваліцца, сеў насупраць і пісаў рашэнні ў сваім сшытку. Пікаса «змалёўваў» адказы, якія бачыў дагары нагамі. Пазней гэтай здольнасцю мастак забаўляў сяброў у кавярнях.

Дора Маар. Партрэт работы Пабла Пікасо. 1936

5. Блакітны і ружовы

Блакітны берэт і блакітны перыяд Пікаса — гэта не пра паветраны дэсант. Так называюць перыяд творчасці мастака, калі ён маляваў сумных цыркачоў і акрабатаў на Манмартры. Любімая колеравая гама таго часу — блакітна-шэрая. Да слова сказаць, быў у жыцці мастака і ружовы перыяд. Скончыўся увесь гэты «гламур» у 1906 годзе — мастаку захацелася чаго-небудзь больш сучаснага.

Дзяўчынка на шары. Пабла Пікаса, 1905

6. Філасофскі бардэль

Мяркуюць, што сюжэт «Авіньёнскіх дзявіц», з якога пачалася новая плынь жывапісу, навеяны бардэлем барселонскага Гатычнага кварталу з вуліцы Каррэр д’Авіньо. Першапачаткова карціна мела назву «Філасофскі бардэль». На палатне - пяць аголеных жанчын, напісаных у рознай манеры.

Авіньёнскія дзявіцы, Пабла Пікаса, 1907
Твары двух нагадваюць афрыканскія маскі. Тая, што справа ўверсе — адхіляе рукою заслону. Жартуюць, што яна адкрывае шлях новаму мастацтву.

7. Глядач у ролі су-творцы

Новае бачанне мастацтва ад Пікаса не прапаноўвала гатовых рашэнняў і традыцыйнага ўспрыняцця прыгожага. На яго карцінах з’явіліся нібы асклепкі прадметаў, што аселі на холст пасля выбуху. Ад гледача такія выявы патрабуюць «сустрэчнай творчай працы» — умення сабраць з кавалкаў цэлае і самастойна пашукаць сэнс ды эстэтыку.

Мёртвыя птушкі, Пабла Пікаса, 1912

8. Вавёрка-выгнанніца

Часам на халстах кубістаў можна ўбачыць тое, што майстры і не збіраліся маляваць. Аднойчы, назіраючы, як працуе Жорж Брак, Пікаса паказаў сябру, што на халсце з’вілася вавёрка. Каб яе «выгнаць» Браку давялося прыкласці нямала намаганняў. Жартуюць, што «выгнанніцу» злавіў сам Пікаса і пазней выкарыстоўваў гэты эфект ва ўласных творах.

9. Моль як муза

Аднаго разу мастак знайшоў натхненне ў тым, што яго паліто амаль цалкам з’ела моль. Пакуль жонка у роспачы пазірала на паўпразрыстыя астаткі воўны, праз якія свяцілася падкладка, мастак захапляўся дасканаласцю формы былога адзення. У выглядзе абгрызенага шкілета паліто яму спадабалася значна больш.

10. Востры на аловак і на слова

Час ад часу Пікаса расплочваўся ў кавярнях аўтографам, пакінутым на сурвэтцы. Калі ж аднойчы гаспадар установы папрасіў яго намаляваць побач што-небудзь яшчэ, знакаміты мастак адказаў: «Я хачу проста заплаціць за абед, а не купляць цэлы рэстаран.»


Вікторыя Ільіна - мастачка, нарадзілася і жыве ў Гродне. Скончыла мастацкае вучылішча імя Глебава і Беларусккую Акадэмію мастацтваў, член Саюза мастакоў Беларусі. Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025