Людзі і справы

10 прадстаўнікоў Гродна, якія маглі б выступіць на «X-Factor»

Hrodna.life абраў прадстаўнікоў Гродна, якія маглі б пазмагацца за месца ў «X-Factor». Мы не эксперты і не адштурхваліся ад вакальных дадзеных артыстаў. Для нас галоўнае, што ў кожнага з іх ёсць свая разыначка і кожны па-свойму цікавы і ўнікальны для Гродна. І самае галоўнае — усе яны робяць наш горад ярчэйшым.

Паша Blackstar

Даволі вядомы гродзенскі рэпер Паша Blackstar — заўзяты фанат Цiмацi і ўладальнік уласнай лэйбла WhiteStar. Ён мог бы запаліць на «X-Factor». Варта ўспомніць яго выступ у бары «Карсар» — так у Гродне даўно ніхто не заводзіў публіку.


Чытайце таксама:

«Мара спраўдзілася — ён заўважыў мяне». Гродзенец Паша BlackStar нарэшце сустрэўся з Цімаці

Кітайскія студэнты Сіньюэ і Эньцзян

Хоць самі студэнты з Кітая, вучацца яны ў Гродне. Таму могуць прыняць удзел у рэгіянальным адборы. А спяваюць яны сапраўды класна.

Дуэт Лена і Ваня

Гродзеншчына багатая на юныя таленты. Лена і Ваня не раз выступалі на вуліцах Гродна з любімымі з дзяцінства песнямі гараджан. Праўда, не факт, што яны змогуць прайсці на адборы ўзроставае абмежаванне.

Станіслаў-свістун

Гэта проста класіка. Цяжка ўявіць цэнтр Гродна без творчасці Станіслава. Мы прапануем яго адразу ў фінал конкурсу.


Чытайце таксама:

«В любой другой стране мной гордились бы». На свистуна в центре Гродно вызвали милицию

Эквадорац Хуан Карлас

Трохі гарачых лацінскіх матываў разбавіць адбор «X-Factor» у Гродне. У гэтым дапаможа Хуан Карлас з Эквадора, ён жыве недалёка ад Гродна.

Каралева Аташы

Складана знайсці і немагчыма забыць гродзенскую каралеву хіп-хопа Аташы. Будзем спадзявацца, яна знойдзе час на адбор паміж гастролямі па Кітаі.


Чытайце таксама:

«I am Atashi». Першая рэп-дзіва Гродна выступае на кітайскай

Крышнаіт Паша

Дадаць духоўнасці конкурсу ў Гродна зможа Паша Харыкрышна са сваім незвычайным інструментам.


Чытайце таксама:

«О, Питамбара, Харе Кришна, привет». Кто этот кришнаит на Советской?

Віктар і Марцін

Мы прапануем на конкурсе зрабіць выключэнне і даць магчымасць выступіць Віктару і яго сабаку Марціну. Праўда, для гэтага спатрэбяцца званы.

Ангелец Джордж

Якасную музыку на англійскай мове можна пачуць ад Джорджа, які ўжо пусціў у Гродне карані.

Дзяўчына з сабакам

Добрым вакалам на рэгіянальным адборы можа парадаваць таленавітая дзяўчына з сабакам. Гэты дуэт часам можна сустрэць у цэнтры Гродна.

У Гродне прэтэндэнтаў на шоў будуць адбіраць 14 і 15 сакавіка ў канцэртнай зале Гродзенскага гарадскога цэнтра культуры (вул. Дзяржынскага, 1). Рэгістрацыя і атрыманне нумароў пачнецца ў 10:00, а самі жывыя праслухоўванні пройдуць з 12:00 да 20:00.

Творчая каманда «X-Factor» выслухае і запіша ўсіх, хто прыйдзе на кастынг, а ў далейшым журы абярэ самых яркіх выканаўцаў.

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025