Жыгімонт Аўгуст быў апошнім Ягелонам на літоўска-польскім троне: ён не меў нашчадка і пасля яго надышла пара выбарных каралёў. Дадатковую трагічнасць вобразу манарха дадае гісторыя яго кахання да Барбары Радзівіл, якая стагоддзямі натхняла творцаў. А самыя розныя версіі смерці маладой каралевы абмяркоўваюць і сёння.
Але што было б, калі б Жыгімонт і Барбара мелі сына? Як склаўся б лёс краіны, калі б Ягелоны працягнулі панаваць у гэтай частцы Еўропы? Разважаем аб няспраўджаных магчымасцях гісторыі разам з еўрапейскім беларускім выдавецтвам Gutenberg Publishers.
Вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Аўгуст быў поўны цяжкіх думак і клопату. Усё, здаецца, ішло ў яго нядрэнна, але думаў манарх то пра свайго бацьку Жыгімонта Старога, які страціў Смаленск на карысць Маскоўскай дзяржавы, то пра стрыечнага брата караля Людовіка, юнага караля Лаяша, які загінуў у бітве з туркамі пры Мохачы, спыніўшы там самым гісторыю Вянгерскага каралеўства і гісторыю Ягелонаў на троне Венгрыі. Ён таксама згадваў сваіх шматлікіх сваячак, якія павыходзілі замуж то за германскіх імператараў, то за шведскіх каралёў, і цяпер іх нашчадкі могуць прэтэндаваць на трон Рэчы Паспалітай.
Усё круцілася вакол нашчадка. Ягелоны па мужчынскай лініі проста маглі спыніцца на ягонай манаршай асобе і гэта было б страшна. Жыгімонт ведаў, як каршуны накінуцца на яго дзяржаву і як будзе яе раздзіраць усобіца самой шляхты і магнатаў. Эх, цяжкая каралеўская доля, а яшчэ ў яго, маладога, усяго крыху за трыццаць, пачынаюць балець суставы — відавочная прыкмета спадчынай хваробы Ягелонаў - падагры.
Тут за дзвярыма пачуліся крокі і яны хутка расчыніліся. Кароль унутрана сціснуўся і рашуча ўзняў галаву насустрач няведамаму: «Гавары хутчэй».
«Кароль, некалькі хвілін таму, 30 верасня 1552 года ад нараджэння Панскага, каралева Барбара нарадзіла здаровага сына…»
Жыгімонт і Барбара далі свайму сыну імя Ян. Сям’я не паспела нацешыцца шчасцем, і праз два гады Барбара памерла «ад нарыву над пупком…». Яна пакінула караля з хлопчыкам, які толькі пачаў гаварыць першыя словы. Жыгімонт ніколі больш не ажаніўся. Жанчын у яго хапала, але малы Ян быў яго галоўнай радасцю. Нацярпеўшыся і нанерваваўшыся, Жыгімонт вырашыў аддаць сітуацыю на волю Бога, бо толькі той мог выратаваць хлопчыка, які ў тыя жорсткія часы мог памерці ад чаго заўгодна — хваробы, стыхіі, проста няшчаснага выпадку. Але хлопчык рос не толькі нямымі малітвамі бацькі, але і пастаяннай апекай дзядзькоў - нефармальных уладароў Літвы Мікалая Радзівіла Чорнага і Мікалая Радзвіла Рудога. Ян шмат часу праводзіў у іх у Нясвіжы, выклікаючы зайздрасць паноў Кароны і магнатаў Літвы.
Менавіта ў часы Ягелонаў у Вялікім Княстве Літоўскім і ў Каралеўстве Польскім пачала ўзмацняцца роля шляхты і фармавацца асаблівая палітычная сістэма — шляхецкая дэмакратыя. Самая буйная шляхта — магнаты — у абедзвюх краінах і пазней у Рэчы Паспалітай намагаліся ўплываць на манарха і абмяжоўваць яго ўладу. І тут усе сродкі былі добрыя: і прыдворныя інтрыгі, і грошы, і нават такая, здавалася б, інтымная рэч, як каханне.
Адчуць сябе шляхціцам можна ў настольнай гульні «Шляхта. The Nobility» ад еўрапейскага беларускага выдавецтва Gutenberg Publisher.
Гэта прыгожа выдадзеная стратэгічная гульня на тэму беларускай гісторыі з лёгкім водарам фэнтэзі: алхіміяй, скарбамі і выштукаванай зброяй. Да гульні далучаная кніжачка з біяграфіямі знакамітых постацей.
Гульня «Шляхта. The Nobility» пасуе кожнаму: яна не патрабуе ведання Беларусі, мае просты механізм, беларускасці ёй надае мастацкі складнік.
Хочаце набыць добрую беларускую кніжку? Знайсці якасны падарунак для сяброў? Выдаць свой беларускі друкаваны праект? Звяртайцеся да выдавецтва Gutenberg Publisher.
Калі Жыгімонт Аўгуст памёр, маладому Яну было дваццаць гадоў. Тым не менш, яго выбралі каралём і вялікім князем згодна, бо ведалі, што ён Ягелон і не хацелі звадак у дзяржаве. Кароль Ян сутыкнуўся з рашучым непрыманнем сваёй асобы з боку Габсбургаў, якія планавалі пасадзіць на трон кагосьці са сваіх Ягелонаў па жаночай лініі.
Ян сабраў войска і дапоўніў яго аддзеламі войскаў сяміградскага ваяводы Іштвана Батары, якога прызначыў сваім намеснікам. Войска Яна разам з аддзеламі ваяводы Іштвана даволі хутка захапілі крэпасць Брэслаў, а немцы не змаглі прыйсці на дапамогу абложанаму гораду, паколькі іх з тэрыторыі Венгрыі нечакана атакавалі туркі, леннікам якіх фармальна працягваў заставацца ваявода Іштван. Шырокая і прадуманая палітыка караля Яна зрабіла з яго гульца еўрапейскага маштабу, пра што нават не мог падумаць ягоны бацька.
Нават у Мілане прынялі паслоў Рэчы Паспалітай, каб узгадніць сваю антынямецкую палітыку з «паўночным Сфорца», як называлі сваяка з берагоў Балтыкі прадстаўнікі роду з Мілана. Дапамагала каралю і ягоная бабуля Бона Сфорца, якая памерла ў Гродне ў сваім палацы ў 1584 годзе ва ўзросце фантастычных для тых часоў 90 гадоў (!).
У тым самым годзе памёр маскоўскі цар Іван. Яго слабы і бязвольны сын Фёдар не змог супернічаць з Янам і вельмі баяўся вайны. Аднак Ян вайны не пачаў, засылаючы ў Масковію паслоў, абяцаючы баярам прывілеі і магчымасці шляхты літоўскай. І калі Фёдара не стала, то Ян прапанаваў сваю пасаду ў выбарах на маскоўскі пасад. Ніхто асабліва сур’ёзна прапанову не ўспрымаў, царом мусіў стаць нехта са старога маскоўскага баярства, аднак нечакана аказалася, што ў Яна мноства прыхільнікаў. Тут працавалі і абяцанкі, і мноства паўнаважкага іспанскага срэбра, якім агенты караля плацілі ўсім патрэбным шчодрай рукой. І 27 лютага 1602 года амаль пяцідзесяцігадовы кароль і вялікі князь Ян стаў маскоўскім царом Іванам V.
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…