Шатландцы з гонарам носяць свае кільты, а японкі шануюць кімано. У розных краінах людзі маюць у сваім гардэробе нацыянальныя строі ды апранаюць іх прынамсі некалькі разоў на год. На хвалі адраджэння нацыянальнай культуры і беларусы ўзгадалі пра свае вышыванкі. Спачатку імі цікавіліся рэканструктары і прыхільнікі этнастылю. Зараз вышыванкі перасталі быць толькі часткаю тэатралізаваных дзеяў ды фальклорных святаў. Сёння гэта звычайнае адзенне на кожны дзень і адметны сувенір на памяць пра Беларусь.

Калі кажуць пра пэўны народ, то хочацца ўявіць сабе яго прадстаўнікоў - як яны выглядаюць, у што апранаюцца, як падкрэсліваюць сваю адметнасць. Гэта найперш відаць па адзенні. Так і з беларусамі - традыцыйныя строі расказваю пра людзей не менш за казкі і песні, бо стваралася разам з духоўнай і матэрыяльнай культурай народа.

Час прымерыць вышыванку
«Жылі-былі дзед і баба» пачынаецца ці не кожная другая беларуская казка. У казках беларускія мужчыны і жанчыны і працуюць, і жартуюць, і перамагаюць жыццёвыя нягоды. Але ці можна перанесціся ў казку, калі ты больш не дзіця? Мы прымерылі на сябе сучасныя вышыванкі ад Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў і паспрабавалі ўявіць сябе на месцы даўніх герояў у сучасных абставінах.
Нашы продкі ставіліся да адзення даволі прагматычна і ашчадна. Строі краіліся і шыліся, каб быць, найперш, зручнымі. Праз гэта яны пасуць да любой фігуры і ўзросту. Зараз даўнія традыцыі супалі з сучаснымі моднымі плынямі: льняныя вышыванкі Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў патрапілі ў трэнд. Да таго ж, вышыванкі са Слоніма падтрымліваюць сямейны стыль — можна знайсці мужчынскія і жаночыя строі, а таксама адзенне для дзяцей ў адным колеры ці іншым чынам дапасаваць іх для сям'і.

Час прымерыць вышыванку

Захаваныя аўтэнтычныя прыклады вышыванак — сапраўдныя творы мастацтва. Ва ўзорах майстрых нашага часу — працяг іх традыцый, спалучаны і развіты з дапамогай сучасных тэхналогій.

Дэкор беларускіх вышыванак пасуе да колераў прыроды, стрыманасці драўлянага дойлідства і пластыкі народных танцаў. Кветкавыя і геаметрычныя ўзоры сплятаюцца ў таямнічыя расповяды, ствараюць амаль што казачны настрой.

Час прымерыць вышыванку

Народныя традыцыі вызначалі, як адзявацца на святы ці на працу, што пасуе для радасці, а што для жалобы. Напрыклад, у пост адзенне не павінна было ўтрымліваць аздобу чырвонага колеру, а самыя раскошныя строі апраналі на дні працоўных урачыстасцяў - калі абуджалі поле першай баразной ці пачыналі збор ураджаю.

Зараз гараджанам не трэба штодня працаваць у полі, але багаты выбар колераў і сюжэтаў вышыванак дапаможа зрабіць гарадскую штодзеннасць больш разнастайнай і каляровай.

Час прымерыць вышыванку

Сучасны ўздым вышыванак стаўся трэцяй хваляй рэнесансу традыцыйных строяў. У беларускіх казках «трэці раз» часта бывае шчаслівым выпадкам. Як, напрыклад, у казцы пра Шчасце і долю:

«Бедны чалавек вёз дровы на валах і сустрэў двух паненак — а гэта былі самі Шчасце і Доля. Злітаваўшыся над бедняком, яны далі таму 3 рублі. Але няшчасны чалавек згубіў іх па дарозе. Сустрэўшы беднака мужыка другі раз, Шчасце і Доля адчыталі яго за неахайнасць і далі толькі 2 рублі. Селянін прывёз іх дадому і паклаў грошы ў гаршок з крупамі. Але жонка, не ведаючы аб гэтым, дала гаршок сляпому жабраку. Спаткаўшы чалавека трэці раз, Шчасце і Доля былі яшчэ стражэйшыя і далі только 3 грошы. І толькі пасля гэтага бедняку сапраўды пашанцавала: ён купіў за гэтыя грошы рыбіну, унутры якой знайшоў залатое яйка. А за яйка купіў цэлую краму і пачаў у ёй гандляваць.»

Час прымерыць вышыванку

У Гродне набыць вышыванкі ад Слонімскай фабрыкі мастацкіх вырабаў можна ў крамах «Адметнасць» і «Хата мастака». Таксама ёсць магчымасць скарыстацца анлайн крамай фабрыкі.

Час прымерыць вышыванку


Дакладную і актуальную інфармацыю па відах прадукцыі, якія вас зацікавілі можна атрымаць па тэлефоне: +375 (1562) 6−59−21, 6−59−26, праз е-mail: slonimfhi@mail.grodno.by ці па адрасу Рэспубліка Беларусь, Гродзенская вобласць, 231 799, г. Слонім, вул. Брэсцкая, 40.

УНП 500 041 100

Hrodna.life reprint of materials is possible only with the written permission of the publisher. Contact info@hrodna.life