Замак, музей, рэстаран. Дзе яшчэ ў Гродне можна правесці выязную рэгістрацыю шлюбу?

Рэгістрацыя шлюбу ў ЗАГСе каштуе 32 рубля. А калі замовіць цырымонію па-за ЗАГСам, то каштаваць будзе 110 рублёў, з абрадам — 130 рублёў. Ад 100 даляраў каштуе праца вясельнага рэгістратара. Такі спецыяліст складзе сцэнар, напіша тэкст і правядзе мерапрыемства. Праводзіць рэгістрацыю можна ў любым месцы, нават у лесе ці на беразе возера.

У Гродне і ваколіцах можна праводзіць рэгістрацыю ў любой сядзібе ці рэстаране, дзе будзе праходзіць ўрачыстасць. У такіх выпадках рэгістрацыя ўваходзіць у кошт арэнды сядзібы ці залы.

Hrodna.life сабраў папулярныя месцы ў Гродне для выязной рэгістрацыі шлюбу.

Новы замак

Кошт выязной рэгістрацыі - ад 80 рублёў, працягласць цырымоніі - 30 хвілін. Пасля рэгістрацыі шлюбу можна зрабіць фотасесію ў залах замка.

Таксама можна правесці рэгістрацыю на тэрыторыі замка — у яблыневым садзе. Гэта каштуе 80 рублёў за 2 гадзіны або 200 рублёў за 6 гадзін.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: metasalon.by

Музей гісторыі рэлігіі

Кошт рэгістрацыі ў дворыку музея — 100 рублёў.

Чытайце таксама: Любовь не боится преград: 5 пар из Гродно рассказали свои романтические истории

Кронан парк гатэль

Тут прапануюць некалькі месцаў для рэгістрацыі: пляцоўку ля фантана, лес, лобі-бар, залу «Веранда» і галоўную залу. Каб арганізаваць рэгістрацыю ў гатэлі, трэба аплаціць арэнду.

Арэнда залы «Веранда» ў пятніцу, суботу і нядзелю каштуе 1500 рублёў, з панядзелка па чацвер — 750 рублёў. Арэнда галоўнай залы з пятніцы па нядзелю — 2000 рублёў, з панядзелка па чацвер — 1000 рублёў.

Сядзіба «Караліно»

Сядзіба прапануе правядзенне выязной цырымоніі як у сябе на тэрыторыі, так і за яе межамі. За паслугу просяць ад 400 рублёў.

Сядзіба «Славічы»

У сядзібе прапануюць варыянты рэгістрацыі ў намёце і ў банкетнай зале на беразе Нёмана

Таксама для выязной рэгістрацыі шлюбу папулярныя летнія тэрасы рэстаранаў «Бакст» і «Шервуд»

Чытайце таксама:

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025

Сцэна пад «Дажынкі» vs хуткая дапамога на матацыкле. Параўналі, як у Беларусі і Польшчы падтрымліваюць грамадзянскія ініцыятывы

Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…

29 красавіка 2025

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025