Вясельнае фота гродзенцаў у чэрвені 1944 года. Фота: Hrodna.life
Фотаальбом са здымкамі 1944 года гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч знайшоў выпадкова. І моцна здзівіўся: на фота бесклапотна святкуюць вяселле, хаця фронт ужо вельмі блізка. Пра вясельныя здымкі з альбома гродзенкі Ірэны Кідзюн, якая жыла на вуліцы Працоўнай, Кулевіч расказаў Hrodna.life.
Гродзенскі журналіст Руслан Кулевіч у эміграцыі збірае старыя фотаздымкі Гродна. Hrodna.life публікуе рэдкія фота з калекцыі Руслана. Ён расказвае, як іх здабыў, якая іх гісторыя ды што за месцы і людзі бачныя на фота.
Вясельныя фотаздымкі зроблены ў чэрвені 1944 года, за месяц да вызвалення Гродна ад нямецкай акупацыі.
«Гэты альбом я прывёз з Гродна. Выпадкова знайшлі яго на вуліцы Працоўнай, калі ў выхадныя гулялі з жонкай. Мы пачалі заходзіць у старыя дамы, размаўляць з людзьмі, — сказаў Hrodna.life Руслан Кулевіч. — У адным з дамоў паказалі гэты альбом. Бабця, якой належаў альбом, ужо не магла казаць, але паказала фотаздымкі».
Фотаздымкі здзівілі Руслана. «Фронт блізіцца, а людзі вяселле граюць. Цікава паказаць, што людзі, нягледзячы на тое якая ўлада, працягваюць жыць. І цікава пабачыць людзей, як яны апраналіся, дарожка [польскае dorożka — фурманка — Hrodna.life] была».
На фотаздымку можна ўбачыць браму паміж сучаснай аптэкай-музеем і Фарным касцёлам. На будынку пазначаны нумар дома — № 4, а таксама надпіс GEOPE 186. Што азначае гэты надпіс, гродзенскія краязнаўцы дасюль не ведаюць.
Чытайце таксама: Эхо войны: ищем и разгадываем надписи времен оккупации в Гродно
«У Гродне была ўнікальная сітуацыя. З 1939 па 1944 гады ўлады змяняліся тры разы. Спачатку былі палякі, потым першыя саветы, немцы, потым другія саветы. Так і гродзенцы тых часоў, казалі: „Мы не ведалі з кім і як жыць, хто прыйдзе наступны і што будзе далей“, — расказаў Руслан Кулевіч. — Цікава, што не было так, як прапаганда савецкая ці беларуская казала, што ўсе „партызанілі“. Людзі жылі, вяселле рабілі і нават вечарыны рабілі пры немцах. Моладзь жыла і трэба было жыць, бо ніхто не ведаў, як будзе далей».
Чытайце таксама: Калекцыя Кулевіча: Якія фота старога Гродна можна набыць на аўкцыёнах
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…
Хочаце новую дзіцячую пляцоўку непадалёк ад дома? Ці лічыце важным правесці ў сваім горадзе кампанію…
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…