Гродзенец Вітаўт Фядоценкаў апошнія два гады зарабляе, прадаючы вопратку ўласнага брэнда «Мечта». Да гэтага ён працаваў і мерчандайзерам, і слесарам у аўтасэрвісе. А сённяшні паспяховы бізнес пачынаўся як хобі.
Вітаўт паспеў папрацаваць у розных сферах, многія з якіх былі далёкія ад моды. Пасля ўніверсітэта ён працаваў дызайнерам у фірме «Макей». Але неўзабаве зразумеў, што працаваць на кагосьці яму не падабацца.
«Падумаў, лепш рабіць нешта сваё, хай у невялікіх аб’ёмах і з невялікім заробкам, але сам на сябе».
Ідэя ствараць вопратку прыйшла Вітаўту спантанна. Хоць, ён прызнае: шопінг і добрая вопратка падабаліся заўсёды.
«Я купляў у Польшчы самыя танныя майкі і наносіў на іх свой прынт», — распавядае пра старт ў бізнесе Вітаўт. Ён у свой час захапляўся графіці, таму і прынт былі ў адпаведным стылі.
Усё гэта адбывалася ў вузкай тусоўцы, пакуль аднойчы да Вітаўта не звярнуўся хлопец з просьбай прадаць майку.
«Я сказаў, што магу проста нанесці прынт, толькі дай мне майку. А ён адказаў: не, ты мне зрабі цалкам і скажы суму, і я ў цябе куплю».
Так Вітаўт упершыню зарабіў на продажы адзення.
«Але самае класнае было, калі я ўбачыў гэтага хлопца, які ішоў па горадзе ў маёй майцы. Тады я зразумеў, што хачу гэтым займацца і прысвяціць гэтаму жыццё. І гэта пачуццё цяпер я адчуваю кожны раз, калі бачу людзей у маёй вопратцы».
Сёння Вітаўт працуе не адзін, а з камандай. Хоць у нейкай меры часткай сваёй каманды ён лічыць усіх кліентаў. Кажа, яму важна, каб людзі, якія носяць вопратку яго брэнда, былі з ім на адной хвалі. «Я сам нашу вопратку ўласнай вытворчасці. За выключэннем сподняй бялізны і абутку ўсё, што зараз на мне, гэта «Мечта». Вітаўт спадзяецца, што не за гарамі той час, калі 100% адзення і нават абутак будзе яго брэнда.
www.instagram.com/p/BvWQOfzHLWT/?utm_source=ig_web_copy_link
Вітаўт апранаецца ярка і заўсёды вылучаецца з натоўпу. У Гродне людзі актыўна рэагуюць на яго стыль адзення. Асабліва, калі ён апранае леапардавую куртку.
«Узімку пастаянна рэагуюць на тое, што ў мяне ногі голыя, але мне проста не бывае холадна, я ніколі не мерзну. У Еўропе на мяне ніхто не звяртаў увагі. Там добра апранацца гэта норма. Але пры гэтым з якога-небудзь дарагога аўто можа выйсці чалавек у „кроксах“ на босую нагу і гэта для іх таксама норма».
Вітаўт адзначае: апрануцца цікава — не значыць дорага. «Можна патраціць на вопратку некалькі тысяч долараў і выглядаць кепска, а можна апрануцца на распродажы або ў сэкандзе за 20−30 еўра і выглядаць стыльна».
Вопратку свайго брэнда Вітаўт хоча лічыць даступнай, але адзначае, што паняцце даступнасці ў кожнага сваё. «Адны, калі даведваюцца, што майка каштуе 40 рублёў, пішуць, што гэта вельмі дорага, і майка не можа столькі каштаваць, іншыя, што гэта вельмі танна».
Усю сваю прадукцыю Вітаўт прадае праз Instagram. Кажа, што вывучае профіль кожнага патэнцыйнага кліента і калі бачыць, што абраная рэч яму не падыдзе, раіць нешта іншае. Праўда, марыць аб афлайн-кропцы.
«Мець свой магазін — мара кожнага дызайнера, хоць і трошкі бессэнсоўная. Бо выдаткі на арэнду і персанал могуць не акупіцца.
Для Беларусі дастаткова мець інстаграм».
www.instagram.com/p/BsxJWgVHwao/?utm_source=ig_web_copy_link
Зараз асноўная частка пакупнікоў «Мечты» — жыхары Гродна, хоць адзенне прадаецца па ўсёй Беларусі, а некаторыя заказы Вітаўт адпраўляе і за мяжу.
«Кожныя 3−4 месяцы я адпраўляю вялікі заказ у Рыгу. З гэтым кліентам я нават сустракаўся ў Гродне, ён скупляе адразу ўсю калекцыю. Таксама ў мяне ёсць два 18-гадовых кліента, якія кожны сезон смела пакідаюць на маю вопратку каля 400 долараў».
Вітаўт хоча вывесці свой брэнд на еўрапейскі рынак. «У Еўропе, каб цябе ведалі і куплялі, патрэбен добры сайт. Ім не важна, які ў цябе інстаграм, нават калі ў цябе там тры мільёны падпісчыкаў».
З’язджаць з роднага горада, дзе жывуць яго сябры, Вітаўт не плануе. Тым больш, ён лічыць, што ў Гродне адсотак людзей, якія стыльна апранаюцца, вышэй чым у Мінску.
Яшчэ адзін плюс Беларусі - танная рабочая сіла. «За тыя грошы, за якія я адшываю свае рэчы тут, я ўжо не адшыю нават у Кітаі. Кітай ужо не той. У Еўропе за такія аб’ёмы ніхто нават брацца не будзе. Можна гэта рабіць у Маскве, але я не давяраю. Я люблю кантраляваць увесь працэс».
«Кажуць, што шыць вопратку — не мужчынскі занятак. Але ж першапачаткова гэтым займаліся мужчыны! Яшчэ адзін стэрэатып гэта колер. Мой любімы колер — ружовы. І гэта адзін з найлепшых колераў для мужчын».
Акрамя адзення і дызайну Вітаўта заўсёды цікавіла тэхніка. Таму свой заніжаны «Гольф 2», які з’яўляецца аўтамабілем «для душы», ён уласнаручна разбіраў ужо не адзін раз. Прыязджаючы на СТО ён усё робіць сам. «Не таму, што не давяраю камусьці, а таму, што мне гэта падабацца. Пайсці ў гараж і пазаймацца машынай гэта выдатная магчымасць адцягнуць сябе ад штодзённых спраў».
Лічыцца, што складана выбраць падарунак менавіта мужчыну - мужу, сыну, бацьку, партнёру ці сябру. Сітуацыя…
Беларус Алекс Вазнясенскі наведаў Навагрудак як турыст. Мужчыну ўразіла, што горад з багатай гісторыяй знаходзіцца…
Рэстаране-кафэ “Нёманская віціна” ў выглядзе ладдзі - частка канцэпцыі новай гродзенскай набярэжнай, якую абмеркавалі ў…
Аляксей Кажэнаў з'ехаў з Мінску ў 1998-м годзе. Ён атрымаў працу ў Google, стаў дыяканам…
Слэнг пастаянна змяняецца - у апошні час пад ўплывам TikTok. Зразумець яго адразу і ўвесь …
Кожны месяц 22 тоны кававага зерня выязджаюць з Гродна, каб патрапіць на запраўкі па ўсёй…