Гродзенская кампанія VIRPIL Controls ужо сем гадоў вырабляе ручкі кіравання, педалі і панэлі кіравання для камп’ютарных гульняў – авіясімулятараў. Іх тавары параўноўваюць з прадукцыяй сусветных лідараў, такіх, як Logitech, Thrustmaster і VKB. Пры гэтым на радзіме пра VIRPIL ведаюць няшмат. Блог пра беларусаў “Суполка” паглядзеў, што гэта за кампанія, колькі каштуе прадукцыя і што пра яе вырабы думаюць аматары гульняў.

VIRPIL Controls – гродзенская кампанія, якая працуе з 2016 года. Яна прадукуе прылады для авіясімуляцый – джойсцікі (ручкі кіравання самалётам), педалі, а таксама блокі кіравання рухавіком. Гэта прадукцыя для самых патрабавальных геймераў, бо многія могуць абыходзіцца ў авіягульнях адным толькі стандартным джойсцікам і клавіятурай. Але сапраўдныя профі хочуць большага.

Камп'ютар абсталяваны тэхнікай VIRPIL
Камп’ютар, абсталяваны тэхнікай VIRPIL. Фота: instagram.com/virpilcontrols

За два гады – з 2016 да 2018 – каманда з чатырох чалавек вырасла да паўнаварстаснай фабрыкі ў Гродне (плошчай больш 2 тыс. кв.м). Фабрыка знаходзіцца на вуліцы Мясніцкай у Гродне.

Фабрыка ў Гродне на Мясніцкай у 2018 годзе. У кампаніі ёсць спецыялісты па ліцці пластыку, металаапрацоўцы, электрыцы. Фота: forum.il2sturmovik.ru
Фабрыка ў Гродне на Мясніцкай у 2018 годзе. Фота: forum.il2sturmovik.ru
Фабрыка ў Гродне на Мясніцкай у 2018 годзе. У кампаніі ёсць спецыялісты па ліцці пластыку, металаапрацоўцы, электрыцы. Фота: forum.il2sturmovik.ru
Фабрыка ў Гродне на Мясніцкай у 2018 годзе. У кампаніі ёсць спецыялісты па ліцці пластыку, металаапрацоўцы, электрыцы. Фота: forum.il2sturmovik.ru

У 2023 годзе VIRPIL скончылі будаўніцтва зусім новай вялікай фабрыкі ў Літве.

Невядомыя “лётчыкі”: у Гродне робяць джойсцікі для авіясімулятараў сусветнага ўзроўню
Адкрыццё фабрыкі VIRPIL у Літве. Крыніца: forum.virpil.com

Кіраўнік праекта VIRPIL – Андрэй Лук’янаў. Галоўны канструктар прыладаў – Раман Baur Дорахаў, вядомы вытворца джойсцікаў і стваральнік уласнага брэнда BRD, які займаецца гэтай справай з 2007 года. Ён далучыўся да кампаніі VIRPIL у 2017 годзе.

Раман Дорахаў на фабрыцы VIRPIL у Гродне. Фота з форума: forum.il2sturmovik.ru
Раман Дорахаў на фабрыцы VIRPIL у Гродне. Фота з форума: forum.il2sturmovik.ru

Колькі каштуюць джойсцікі VIRPIL

У інтэрнэт-краме кампаніі прылады дзеляцца на тры раздзелы:

  • Кіраванне самалётам;
  • Кіраванне верталётам;
  • Космас.

Там можна знайсці тры асноўныя накірункі тавараў і цэны на іх:

  • Ручкі кіравання (джойсцікі) – ад € 75 да € 232  
  • Панэлі кіраванняў – ад € 224 да € 262
  • Педалі – ад € 187 да € 349 

“У гэтых пацаноў цэны высокія, але і па выглядзе, і па водгуках якасць проста а###нная”, – сказаў “Суполцы” адзін з аматараў авіясімулятараў Аляксандр.

Купіць джойсцікі VIRPIL можна літаральна па ўсім свеце: мы знайшлі афіцыйныя анлайн-крамы для Еўрасаюза, Вялікабрытаніі, Паўночнай Амерыкі, Кітая. А ў Брытаніі разам са складам ёсць нават шоўрум!

Колькі падобныя вырабы каштуюць у іншых кампаній

Адзін з галоўных вытворцаў падобнай прадукцыі – нідэрландская кампанія VKB. Акрамя вытворчасці джосцікаў і педаляў для гульцоў, кампанія прапануе інжынірынгавыя паслугі па праектаванні, распрацоўцы  і вытворчасці прафесійных і гаспадарчых кантролераў.

  • Джойскікі вытворчасці VKB каштуюць ад € 148 да € 660 
  • Педалі – ад € 168
  • Панэлі кіравання – ад € 221 да € 415 

Чытайце таксама: «Лётчык былым не бывае». Як замест машыны купіць самалёт і правесці ў Гродне авіяфестываль

Джойсцікі VIRPIL зацанілі і амерыканцы

Аўтар партала Polygon, які належыць амерыканскаму выданню VOX, назваў VIRPIL “невялікай еўрапейскай кампаніяй, якая робіць сапраўды выдатную працу”.

“Увогуле, я ў захапленні ад гэтых элементаў кіравання Virpil. Яны забяспечваюць добры баланс паміж цаной і наборам функцый, утульна размяшчаючыся паміж такімі класікамі, як Logitech X-52 і Thrustmaster T16000, і прадуктамі больш высокага ўзроўню ад Thrustmaster і VKB”, – напісаў аглядальнік Polygon.

Невядомыя “лётчыкі”: у Гродне робяць джойсцікі для авіясімулятараў сусветнага ўзроўню
Склад прадукцыі VIRPIL у ЗША. Крыніца: Instagram/virpilcontrols

Што пішуць у водгуках на прадукцыю VIRPIL

Большасць водгукаў да вытворчасці на сайце кампаніі пазітыўныя. Пакупнікі задаволены, асабліва яны вылучаюць прастату выкарыстання, зручнасць і функцыянальнасць вырабаў. 

“Простая ў выкарыстанні, але функцыянальная ручка кіравання. Лёгка і эрганамічна ляжыць у руцэ. Для выкарыстання сумесна з РУД (кіраванне рухавіком) ідэальнае рашэнне”, – напісаў карыстальнік Яўген. Сярод мінусаў ён адзначыў цяжкасць націскання кнопкі адным пальцам падчас палёту.

На фабрыцы ў Літве. Фота: instagram.com/virpilcontrols
На фабрыцы ў Літве. Фота: instagram.com/virpilcontrols

“Класная ручка. Прыйшла на змену майму старэнькаму Saitek X52 [ручка кіравання ад аднаго з сусветных лідараў Logitech – “Суполка”]. Адразу спадабалася адсутнасць адчування “цацачнасці”, калі трымаеш РКС (ручку кіравання самалётам) у руцэ. Высокая якасць зборкі і матэрыялаў. Virpils на сёння дакладна ў лідарах па вытворчасці прылад кіравання для авіясімулятараў. Малайцы!” – напісаў Дзмітрый пра ручку кіравання фірмы VIRPIL. З мінусаў ён вылучыў складанасць інтэрфейса софта: “Каб там дэталёва разабрацца, спатрэбіцца час”.

“На дадзены момант адзіная панэль у лінейцы з фіксацыяй тумблераў у розных палажэннях, што для мяне з’яўляецца вырашальным аргументам пры выбары. Зменныя трымальнікі – асобны рэспект!” – напісаў карыстальнік з нікам Latart пра панэль кіравання рухавіком ад VIRPIL.

На фабрыцы ў Гродне. Фота: instagram.com/virpilcontrols
На фабрыцы ў Гродне. Фота: instagram.com/virpilcontrols

“Рукаяткая шыкоўная, нідзе няма зазораў паміж швамі, кнопкі вельмі прыемна націскаюцца, тактыльна пластык супер, не маркі. У параўнанні з warthogом [джойсцік ад кампаніі Thrustmaster – “Суполка”], больш функцыянальны будзе, хоць і не хапае гэтага металічнага халадка, калі бярэш у руку. Першае, што я замаўляў у “Вірпілаў” пасля захаплення сімулятарамі, і калі атрымаў замову, то адразу зразумеў, што буду адкладаць на наступную пакупку”, – напісаў Дзмітрый.