Горад

Перамог гродзенец! Як горад сустракаў VIII Марафон Сяброўства

Раніцай 15 ліпеня больш сотні спартсменаў выбеглі з Друскенік, каб пераадолець 42 кіламетры — марафонскую дыстанцыю да Гродна. Разам з легкаатлетамі рыхтаваліся да прабегу арганізатары і жыхары горада. На дыстанцыі працавалі больш за паўсотні суддзяў і валанцёраў, а мясцовыя жыхары вышлі вітаць прабег. Для многіх з іх Марафон Сяброўства стаў добрая традыцыя і прыкметай палавіны лета. Дадатковай нагодаю для радасці стала тое, што сёлетнім пераможцам стаў гродзенец — Ігар Цецярукоў.

Пераможцы марафона-2018

Ігар прабег ужо каля дзясятка марафонаў, але пераможцам на гродзенскай трасе стаў упершыню. Дапамаглі стаць першым надвор’е, спартыўны досвед і падтрымка блізкіх. Больш за ўсіх за Ігара заўзела дачка Меланія.

«Я трымала за яго пальчыкі і крычала „Тата, выйграй першае месца!“. Вось ён і выйграў! — расказвае дзяўчынка.

З жанчын першай пераадолела трасу Караліна Васьневска з Польшчы. У Марафоне Сяброўства яна брала ўдзел упершыню. Яна расказала, што самымі цяжкімі сталі першыя 14 кіламетраў, а пасля ўдалося ўвайсці ў рытм. На 38 кіламетры Караліна выйшла ў лідары і фінішавала першай.

Спартсмены на трасе не адны

На 32 кіламетры чакалі бегуноў Ангелія Замана і Эмілія Лупанава. Дзяўчаты займаюцца лёгкай атлетыкай, і як многія спартсмены, часта бываюць валанцёрамі на спаборніцтвах.

„Гэта вельмі матывуе ў дасягненні мэтаў і працы над сабой. Хочацца таксама перамагаць!“ — кажуць яны.

Па словах аднаго з суддзяў марафона, Валерыя Клімука, каб забяспечыць спартсменам камфортныя ўмовы, на трасе працуе больш за паўсотні судзей і валанцёраў. А галоўнае чаканне ад марафона — не рэконды і лічбы, а ўмацаванне сяброўства паміж людзьмі і краінамі.

Традыцыйна марафонскую дыстанцыю асабіста прабягае і кіраўнік упраўлення спорту Гродзенскай вобласці - Алег Андрэйчык. Такім чынам ён штогод правярае трасу і выпрабоўвае ўласныя сілы.

Заўзець за марафонцаў - летняя традыцыя

Сям’я Алены і Мікалая Загорскіх зараз з дочкамі Ганнай і Валерыяй і сабакам Джэсікай выходзяць вітаць марафонцаў штогод. Гэта стала ўжо сямейнай традыцыяй.

„Заўзеем за ўсіх, выходзім падтрымаць і нашых, і не нашых“, — кажа Алена.

Яна і сама ў школе займалася лёгкай атлетыкай і разумее, як важна для спартсменаў падтрымка гледачоў. Зараз падтрымліваць спартыўную форму сям'і дапамагаюць ровары і сабака Джэсіка. Да слова, Джэсіка вельмі актыўная і эмацыйная заўзятарка: „Так перажывае, што нават павадок пагрызла“, — расказвае Ганна.

Дачнікі і жыхары Зарыцы вышлі на трасу марафона з кветкамі.

„Як можна прапусціць такую падзею! — кажа Ніна Пачывалава. — Справы і грады пачакаюць, а марафон — не.“

Для іх прабег таксама стаў традыцыяй і часткай календару. Марафонам тут адзначаюць палову лета.

„Асабіста спартсменаў не ведаем, але кожны год усёй сям’ёй выходзім іх падтрымаць“, — кажа Надзея Савіцкая. „А вечарам, — дадае муж Мікалай, — будзем заўзець за футбол.“

Меркаваннем былога выкладчыка фізкультуры Сямёна Руда з Зарыцы, марафон — важная падзея для ўсяго горада. „Гэта натхняе жыхароў падтрымліваць здаровы лад жыцця“. Зараз мужчына на пенсіі, таму з найбольш захапляецца сталымі удзельнікамі марафона і чакае на трасе спартсменаў-пенсіянераў.

Група падтрымкі клуба Run4fun як заўжды вітае бегуноў транспарантамі і гучнымі воклічамі падтрымкі. Дзяўчаты самі бегаюць марафоны і паўмарафоны і ведаюць кошт падтрымкі:

„Калі цябе вітаюць, то адразу з’яўляюцца новыя сілы і адкрываецца другое дыханне“ — кажа Ганна Ступакевіч. — Лягчэй дабегчы дыстанцыю, калі ў цябе нехта верыць».


Ваш малыш идет в первый класс? Как быстро пролетело время! Надо хорошо подготовиться к школе и приобрести необходимые школьные канцтовары. К тому же, сегодня, разнообразие школьной канцелярии просто поражает.


Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025