«Не абавязкова рабіць жорстка і амаральна». Гродзенскі відэаблогер пра сацыяльныя эксперыменты

«Я прайшоў шлях ад майнкрафтара да сацыяльнага эксперыментатара Беларусі № 1», — так пра сябе кажа 18-гадовы відэаблогер Ірман Мякіш. Гродзенец здымае ролікі ўжо тры гады, але толькі у 2019 яму ўдалося стаць заўважным.

Кар’еру на YouTube Ірман пачаў як гулец «Minecraft». Рабіў стрымы, сумарная колькасць праглядаў якіх даходзіла да 100 тысяч. Тады ён і зарабіў першыя грошы ў інтэрнэце.

«Гульня прыносіць стабільныя прагляды і рэкламныя інтэграцыі, але пачынае надакучваць. У 2017 годзе я актыўна назіраў за блогерамі, якія выпускалі пранкі і агляды ежы. Вырашыў сам рабіць нешта падобнае і купіў камеру. Але пры змене фармату відэа я страціў аўдыторыю. Сышлі людзі,
якія глядзелі мяне толькі дзеля стрымаў гульні. Сярэдняя колькасць праглядаў відэа ўпала з 5 тысяч да 1−2».

Ірман задумаўся над новымі фарматамі відэа.

«Сябры казалі: калі хочаш быць папулярным, трэба рабіць жорсткія і амаральныя ролікі. Тады на піку быў Эдвард Біл — ён уварваўся на YouTube з наватарскімі пранкамі, якія перапоўненыя жэсцю. У такога фармату з’явіліся падаўжальнікі - блогеры, якія пачалі рабіць нешта падобнае. Я паспрабаваў зрабіць падобнае ў Гродне: «бойка ў пераходзе», «пахабныя валянцінкі» (гэта відэа было выдаленае за абразу пачуццяў геяў), «купляю майткі ў дзяўчат» і «людзі вядуцца на 1 $».

Такія відэа атрымліваюць прагляды, але разам з імі і негатыўныя каментары ад падпісчыкаў.

«Гэта было не тое, чым я хацеў займацца. Пасля доўгіх пошукаў я знайшоў свой фармат — сацыяльныя эксперыменты. Я змог даказаць: каб цябе глядзелі, не абавязкова рабіць жорстка і амаральна. Я натхніўся старымі і забытымі эксперыментамі праекта «Ракомакафо».

Цяпер у Ірмана амаль 7 тысяч падпісчыкаў. Толькі за першы месяц новага года на гродзенца падпісалася 2 тысячы новых карыстальнікаў YouTube.

«Найлепшы інструмент для раскруткі - добры і рэгулярны кантэнт. Узрост маіх гледачоў - 25−34 гадоў. Гэта 50% з Беларусі, 30% з Расіі, астатнія 20% з іншых рускамоўных краін. Самае паспяховае відэа — «булінг школьніка». Для мяне яшчэ ў працэсе здымкі было ясна, што відэа з булінгам будзе мець шмат праглядаў. Гэта быў самы яркі мой сацыяльны эксперымент. Вынік — амаль 120 тысяч праглядаў.

Для мяне няма няўдалых эксперыментаў. Адсутнасць рэакцыі - таксама рэакцыя, якую можна публікаваць. Мяне вельмі здзівіў трохгадзінны эксперымент з афрыканцам: ён ляжаў на зямлі і прасіў дапамогі, але ўсё праходзілі міма. Такой рэакцыяй я быў шакаваны".

Стварэнне відэакантэнту ў Ірмана займае ад 3 дзён да 2 тыдняў. У гэта ўваходзяць распрацоўка ідэі, пошук акцёраў, здымкі, мантаж і ўласна выпуск. Напрыклад, здымкі апошняга роліка пра курэнне занялі 3 дні па 8 гадзін кожны. Здымкі пра булінг школьніка — 5 дзён па 6 гадзін. У стварэнні роліка заўсёды задзейнічана некалькі чалавек. Пакуль відэаэксперыменты для Ірмана гэта больш хобі, але гродзенец плануе развіваць свой канал і зарабляць на ім.

«Я працую і вучуся, а відэа займаюся ў вольны час. Невялікі заробак YouTube мне прыносіць, рэклама на канале каштуе грошай. 5 з 10 кампаній у Гродне згаджаюцца на супрацоўніцтва, усё ж такой колькасці праглядаў і тыпу кантэнту ў Гродна ніхто не мае».

Падзяліцца

Апошнія запісы

Штраф за сцяг, спекуляцыі малаком і сарваны канцэрт — што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае публікаваць кароткія фрагменты з жыцця Гродна ў 1924 годзе. Нататкі ўзятыя з…

5 мая 2024

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024