Танк-помнік на Савецкай плошчы Гродна выклікае спрэчкі ўжо шмат год. Адным ён не падабаецца, яны лічаць, што вайсковай тэхнiцы не месца ў цэнтры горада. Іншыя кажуць, што калі прыбраць танк, то скрыжаванне ў гэтым месцы стане прасцейшым і палепшыцца рух аўто. Ёсць і такія, хто без танка ўжо і не ўяўляе горада: гэта месца сустрэч i памяці аб Другой сусветнай.

Карэспандэнт Hrodna.life пагутарыў з мінакамі на вуліцы Маставой і даведаўся іх меркаванне. Глядзіце наша відэа.

Вiдэа: Ян Хведчын