Турызм, даступны кожнаму: як гродзенскі і віленскі велаклубы ездзяць адзін да аднаго ў госці

Гродзенскі і віленскі велаклубы працягваюць цеснае супрацоўніцтва. У адказ на майскую паездку «ВелаГродна» па Літве, у Гродна ў першы дзень лета прыехала група турыстаў з Вільні, каб бліжэй пазнаёміцца ​​з беларускім горадам, яго славутасцямі і людзьмі.

Супрацоўніцтва клубаў доўжыцца ўжо больш за год. Адным з ініцыятараў такіх паездак па Літве і Беларусі з’яўляецца член «ВелаГродна» Андрэй Шавель.

«У гэтым годзе мы ў Гродне сустракаем другую групу турыстаў з Літвы, раней да нас прыязджалі госці з Польшчы і Расіі, — распавядае Андрэй Шавель. — Мы сустракаем турыстаў, дапамагаем з начлегам і паказваем горад. Тое ж самае робіцца і для нас у Літве. Гэта бюджэтны турызм, які даступны кожнаму. Такія паездкі даюць магчымасць паказаць горад менавіта з боку яго жыхароў. Цяпер цесна супрацоўнічаем з віленскім клубам „LKA“. Быццам і мяжа побач, але адно пра аднаго мы нічога не ведаем. Але ж некалькі стагоддзяў з літоўцамі мы былі ў адной дзяржаве, у нас адна гісторыя і шмат чаго агульнага».

Спецыяльна для гасцей «ВелаГродна» арганізаваў велаэкскурсію па горадзе. Для гэтага запрасілі прафесійнага экскурсавода Яўгена Махнача. У Гродна з Вільні прыехала 11 чалавек, некаторыя з іх упершыню ў беларускім горадзе. А для кагосьці гэта не першая паездка, як для Вікторыі Страздзеня.

«У Гродне я трэці раз і гэта адна з найлепшых паездак. Першы раз была на машыне і не паспела нават нармальна пазнаёміцца ​​з горадам: паглядзелі тое, што прачыталі ў інтэрнэце. Другі раз ужо былі на роварах і Андрэй Шавель нас трохі пазнаёміў з горадам. А вось апошняя паездка апынулася найлепшай. Мы на роварах з экскурсаводам за некалькі гадзін аб’ехалі стары горад.
Шмат даведаліся цікавых фактаў. Адчуваецца, што гісторыя ў нас вельмі падобная.

Сам па сабе Гродна даволі зялёны і чысты, нагадвае Вільню. І радуе, што тут вельмі гасцінныя людзі. Вялікі плюс, што ёсць супрацоўніцтва велаклубаў. З мясцовым жыхаром на ровары адчуць краіну і горад можна значна лепш».

Вікторыя адзначае, што бязвізавы рэжым дазволіў многім турыстам адкрыць для сябе Беларусь з іншага боку.

«Раней цяжка было патрапіць у вашу краіну. Але цяпер, калі прыязджаеш, то разумееш, што сюды можна вяртацца. Гэта дзякуючы бязвізаваму рэжыму. Яшчэ некалькі гадоў таму я хацела прыехаць з дочкамі на некалькі дзён, але трэба было рабіць візу за 50 еўра. Для адной паездкі гэта было дорага. Цяпер усё стала значна лягчэй. Сеў на ровар і паехаў».

З Гродна літоўская група турыстаў адправілася на Аўгустоўскі канал. У чэрвені прадстаўнікі «ВелаГродна» адправяцца з віленскім клубам «LKA» ў паездку вакол Балтыйскага мора.

Падзяліцца

Апошнія запісы

Гайд па bubble tea ў Гродне: вывучылі цэны, смакі і водгукі

Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…

14 мая 2025

Парады Караеву: топ-5 месцаў Гродна і вобласці, якія можна ўзяць штурмам

У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…

13 мая 2025

«Раней падумалі б: пацыенту мроіцца, што яго праследуе псіхіятр». Як беларускія ўрачы працуюць у Польшчы і нават сустракаюць былых падапечных

Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…

10 мая 2025

«Скажуць раздаваць сцяжкі — раздам». Задалі адны і тыя ж пытанні выпускніцам ВНУ з Беларусі і Польшчы

Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…

6 мая 2025

Дапамога адрозніваецца ў 33 разы. Параўналі, як Польшча і Беларусь змагаюцца з беспрацоўем

У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…

5 мая 2025

ВНУ Гродна змагаюцца з «моладзевым экстрэмізмам» па прыкладзе Расіі: шукаюць скінхэдаў, металістаў і спартсменаў

Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…

30 красавіка 2025