Горад

Велааматары з Калінінграда і Ольштына прыехалі пазнаёміцца з Гродна і Аўгустоўскім каналам

1 мая Гродна стаў стартам велапрабегу для групы турыстаў з расійскага Калінінграда і польскага Ольштына. За пяць дзён велааматары хочуць праехаць каля 250 км і сплавіцца па Аўгустоўскім канале.

Група турыстаў складаецца з 14 чалавек. У Гродне гасцей сустракалі актывісты «ВелаГродна», якія правялі ім экскурсію па горадзе і суправадзілі на Аўгустоўскі канал.

Адной з арганізатарак расійска-польскага велапрабегу з’яўляецца культуролаг Марыя Жырава з Калінінграда.

«Некалькі месяцаў таму, я праводзіла лекцыю ў Калінінградскай бібліятэцы пра еўрапейскія каналы. Зацікавілася Аўгустоўскім і прапанавала знаёмым велааматарам з’ездзіць туды. Пазнаёміліся з актывістамі „ВелаГродна“ і ўжо тады вырашылі прыехаць паглядзець не толькі на канал, але і на беларускі горад Гродна. Многія тут упершыню. Частка групы з Калінінграда, іншая з Ольштына. Разам мы падарожнічаем па Нямеччыне, Літве і Польшчы», — распавяла Марыя Жырава.

Велааматары адзначылі, што хочуць пераадолець Аўгустоўскі канал, як на роварах, так і на байдарках. З Гродна турысты плануюць праехаць каля 250 км за 5 дзён. Канчатковая кропка расійскі горад Чарняхоўск у Калінінградскай вобласці.




Падзяліцца

Апошнія запісы

«Каб цябе пярун забіў!» Як неверагодны пярун 90 гадоў таму трымаў у страху Гродзеншчыну

“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…

22 красавіка 2025

Гродзенцы адкрылі грыбны сезон. Дзе ў вобласці шукаць смаржкі і іншыя грыбы?

З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…

22 красавіка 2025

Аліўкавыя, залатыя і мармуровыя яйкі. Трэнды Tik Tok на Вялікдзень 2025

Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…

17 красавіка 2025

«Усё жыццё мару, што нехта са сваякоў знойдзецца». Гродзенка расказала, як пасля вайны не змагла з’ехаць у Польшчу і трапіла ў Казахстан

Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…

10 красавіка 2025

Мільярды еўра — Варшаве, мільёны — Мінску. Параўналі, як Польшча і Беларусь выкарыстоўвалі еўрапейскія гранты

«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…

9 красавіка 2025

Як з беларускіх зямель даплывалі да Амерыкі 100 год таму: расказвае падкаст «Зямля свабоды»

У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…

9 красавіка 2025