Горад

Вандроўка па квартале гарадзенскіх «абшчагаў»: самы студэнцкі раён горада

У мінулых двух вандроўках па Гродне мы шпацыравалі па Фартах, сёння зазірнем туды ў апошні раз. Хоць квартальчык, акружаны вуліцамі Урублеўскага, БЛК, Горкага ды Курчатава, і не завецца Фартамі. Магчыма, таму, што тут няма ніводнага жылога шматкватэрнага дома — спрэс студэнцкія ды рабочыя інтэрнаты. Але мы назавем яго ўмоўна «Фартамі-3» як неад’емную частку буйнога паўночна-заходняга кавалка Гродна. А яшчэ «Фарты-3» славіцца найвышэйшай шчыльнасцю навучальных установаў: універсітэт і 5 спецыяльных сярэдніх установаў, піша Гродзенскі Зялёны партал.

Пачнем шпацыр ад аднаго з «хабзаяў» — з былога СПТВ-141 на рагу Урублеўскага і Курчатава. Прыехаць з цэнтра можна непасрэдна тралейбусам № 9 да прыпынку «Каледж прыборабудавання» — менавіта так называецца зараз былое «сто сорак першае». Адразу на выхадзе з грамадскага транспарта нас сустракае элемент ландшафтнага дызайну — клумба ў выглядзе металічанага парасоніка з пяском, напэўна, выкананая сіламі прыборабудаўнікоў.

За «хабзаем» свежая за апошнія некалькі дзесяцігоддзяў новабудоўля — яшчэ адзін інтэрнат медычнага ўніверсітэта. Так што неўзабаве «Фарты-3» атрымае заслужанае званне самага студэнцкага квартала.

Сямейнае жыццё ў рабочых інтэрнатах, трэба разумець, адбіваецца і на абкультурванні асяроддзя. Цяжка прыгадаць у горадзе гэтак разграфітаваную сцяну дома, а самае важнае — незамаляваную камунальшчыкамі ў колер, набліжаны да гэтай сцяны. Такі экстэр’ер хіба дапамагае мясцовым дзяўчаткам-швеям незаўважна растварыцца ў адпаведнай аўры, каб употай крыху папаліць.

Графіці на інтэрнаце прадпрыемства «Элод»
Разам з тым актыўнасць тутэйшых падлеткаў не можа не радаваць. Зімовыя забавы праходзяць тут не ў віртуальнасці, а ў самай што ні на ёсць рэальнасці — і як тут дарэчы наднёманская пагоркавасць. Адразу ўзгадваюцца далёкія 1980-я: не шкада ні вопраткі ні пабітых канечнасцяў — радасць ад драйву і камунікацыі з сябрамі.

Даўно мінулі тыя часы, калі «тачка» каштавала даражэй за кватэру. Уласны аўтамабіль зараз прыдбаць нашмат прасцей за ўласнае жыллё. Вось і выбудоўваюцца цэлыя стыхійныя паркоўкі ля інтэрнатаў, спраектаваных тады, калі дзіўным было жыць у «абшчазе» і ездзіць у сваіх «Жыгулях».

За няйменнем адмысловых парковак жыхары ставяць свае аўто папросту на ходніках. Трэба разумець, што зыходзячы з сітуацыі, ні мясцовая адміністрацыя, ні ДАІ асабліва не наракаюць.

Побач з адміністрацыйным будынкам часоў савецкага функцыяналізму — адзін з гарадзенскіх фантанаў, які цяжка ўзгадаць, калі апошні раз працаваў. Падазраем, у будучыні яго можа чакаць лёс, падобны да фантана на завулку Віленскім.

На рагу Урублеўскага і БЛК стаіць велічны 12-павярховы інтэрнат Прамбуда. Незвычайны, і нават можна сказаць, прыгожа спраектаваны фасад як для рабочага інтэрната — карацей, Прамбуд будаваў для сябе. Закругленні па баках будынка, чаргаванасць светлай і цёмнай абліцоўкі сценаў — ну проста нэарэнесанс нейкі.

Ды і ганак нагадвае нейкі барбакан з байніцай для арбалетнага абстрэлу

Нічога так проста не адцяпаць у замку Прамбуда — сцежкі і тыя зынвентарызаваныя.

На рагу абшчагі дыска-бар «Афрыка». Крэатыўненька абыгралі асыпаны тынк на лесвічным парапеце — нават мох парос на месцы, дзе на рэальным кантыненце праходзіць пас экватарыяльных лясоў.

«Стоп Лайн» — хто яго не помніць! Культавае месца сілы для ўсяго сярэднефарматнага студэнцтва і рэшты гарадзенскай шпаны на мяжы 1990-х і 2000-х гадоў.

А ўнутры ўсё нібы закансэрвавана і толькі чакае рэанімавання. За шыбай бачныя афішы 2009 года, а свежыя — як пазаўчора наклееныя.

«Кулёк» — кузня «масавікоў-зацейнікаў» Гарадзеншчыны. І спяваюць тут, і музыцыруюць, і малююць.

Вось толькі культурная навучальная ўстанова колькі гадоў таму вырашыла замаляваць, ці пазбіваць, мілае сацрэалістычнае пано на фасадзе сцяны актавай залі. Без таго прымітыўнае архітэктурнае рашэнне будынка стала яшчэ больш сумным.

Адкрытая слізгаўка. Зараз тут мясцовыя хлопцы «рубяцца» ў хакей. А вось у цёплую пару года пляцоўку акупуюць для гульні ў крыкет студэнты з пярэдняй Азіі, якія жывуць тут жа ў інтэрнаце для замежнікаў медуніверсітэта.

Побач з катком спартовая пляцоўка з дзвюмя сценкамі, размаляванымі сімпатычнымі графіці. Трэба сфатаграфаваць і гэты недаўгавечны твор мастацтва.

Спартовы комплекс «Дынама» са стралковым тырам. У раннія часы незалежнасці ахвочыя дарма пастраляць з «мелкашкі» маглі папросту запісацца ў адмысловую секцыю. А ў мясцовай сметніцы можна было набраць кілаграмы стрэляных гільз.

Медычны ўніверсітэт. Шэры, нават змрочны будынак ратуе выкручасты ганак. Некалькі памятных кампазіцый аздабляюць універсітэцкі падворак.

Мемарыяльная дошка колішняму рэктару
Помнік сабачку, які, можа, не так знаны для чалавецтва, як Белка ды Стрэлка, але не менш заслужаны для прагрэсу медычнай навукі. Хаця мышак і пацучкоў маглі б таксама адзначыць.

Хаця сёння усе тры гарадзенскія ВНУ ўжо адмовіліся ад эксперыментаў над жывёламі падчас навучальнага працэсу.

Аква-цэнтр, у народзе па-ранейшаму ФАК. Пасля закрыцця «Лазурнага» бадай адзіны публічны водны комплекс у горадзе.

Тэхналагічны каледж адгароджаны ад праезджай часткі шырокім безыменным скверам — напэўна, самае зялёнае месца ва ўсім мікрараёне.

Сумны напамін пра змушаны ўдзеле гарадзенцаў у далёкіх і чужых ваенных канфліктах.

З хабзая пачалі, хабзаем і скончым. Вулічная замануха для будучых швачак і краўцоў. Хоць часамі навучэнцы здольныя прыемна здзівіць на GrodnoFashionShow.

Вяртаемся на вуліцу Курчатава, цалкам замкнуўшы тым самым агляд гарадзенскіх «Фартоў»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Я і цяпер не згублюся ў Гродне». Пагутарылі з рэпатрыянтам, які пераехаў у Польшчу ў 1946 годзе, але дагэтуль памятае родны горад

Генрык Усціла нарадзіўся ў 1929 годзе ў Гродне на вуліцы Брыгіцкай. У 1935 годзе яго…

21 лютага 2025

«Нам з вамі нельга мець ніякіх сувязей». З’ездзілі ў Белавежскую пушчу, падзеленую агароджай, і даведаліся, што адбываецца па абодва бакі

Агароджа на мяжы Польшчы і Беларусі дзеліць Белавежскую пушчу на дзве часткі. Па абодва бакі…

19 лютага 2025

«Пасведчанне аб шлюбе парвалі пры сварцы». Як беларусы (не) разводзяцца ў эміграцыі

Ягор з партнёркай перажылі тры пераезды і вайну, і калі вонкавага лайна стала менш -…

18 лютага 2025

Забойства інжынера Кёніга. Як у Гродне 100 гадоў таму расследавалі гучную справу

Сто гадоў таму ў Гродне адбылося самае гучнае забойства 1925-га: у цэнтры гораду забілі вядомага…

17 лютага 2025

Дзень Сябровак замест Валянцінава дня. А вы ведалі, што адзначаюць 13 лютага?

Напярэдадні Дня святога Валянціна ўсё больш жанчын у свеце адзначаюць Дзень Галентайна - жаночага сяброўства.…

13 лютага 2025

Казюкі ў парку, блін-тусоўка і па пудзілу на кожны дзень. Дзе ў Гродне адсвяткаваць Масленіцу-2025

Масленіца ў гэтым годзе прыпадае на 2 сакавіка, а масленічны тыдзень пачынаецца з 24 лютага.…

12 лютага 2025