Перфоманс, выстава ці арт-праект? Каб зразумець, што падрыхтавалі тры гарадзенскіх мастачкі на вечар 7 лютага ў кавярні АВАКАВА, гэта было трэба пабачыць. За гадзіну да пачатку прадстаўлення Hrodna.life ўдалося сустрэцца з удзельнікамі шоў, а пасля і паздымаць сам перфоманс.
Мастачак Ніну Паўловскую, Аліцыю Тодрык і Наталлю Салама аб’ядноўвае агульнае бачанне свету і жаданне ім падзяліцца. Па іх словах, перфоманс быў прыдуманы, каб выклікаць ў гледача яркія эмоцыі і ўражанні, якія не так проста знайсці у паўсядзённым жыцці.
Дзеля гэтага ў справу пайшло ўсё: фатаграфіі, жывапіс і танец. Карціны і фатаграфіі заранёў размясцілі ў прасторы кавярні. А працу над «жывымі палотнамі» пачацлі незадоўга да прадстаўлення.
Пакуль танцорку Дашу Іванову «фарбуюць», яна распавядае, чаму пагадзілася на прапанову мастачак: «Артысты заўсёды авантурысты. А гэта ж авантура! Усё ідзе нармальна», — кажа яна. — Толькі пэндзлік казычацца."
«Гэта таму, што сінтэтыка, — тлумачыць Ніна, — мы свае мадэлі беражом».
Аліцыя тым часам пакрывае фарбай Мікалая Вілімовічача, а Ігар Жамойда яшчэ чакае сваёй чаргі. На ўсіх танцораў, па разліках мастачак, павінна хапіць літра фарбы. «Мы не настолькі вялікія,» — жартуюць артысты.
Асаблівасць фарбы ў тым, што яна флюарэсцэнтная. Калі ў зале выключаць лямпы і ўключаць ультрафіялетавае асвятленне, яна пачне свяціцца.
Асаблівасць фарбы ў тым, што яна флюоресцентная. Калі ў зале выключаць лямпы і ўключаць ультрафіялетавае асвятленне, яна пачне свяціцца. Тады тры танцуючых фігуры выканаюць для гледачоў танец «Смага вады.»
Выстава і арт-праект разлічаны толькі на адзін вечар. Меркаваннем мастачак, гэта мае нагадаць гледачам пра хуткапляннасць часу і каштоўнасць кожнага імгнення.
“Каб цябе пярун забіў!” - адзін з найбольш вядомых беларускіх праклёнаў. У 1934 і 1935…
З надыходам цяпла ў заходніх рэгіёнах Беларусі - Гродзенскай і Брэсцкай абласцях - сталі з'яўляцца…
Змяшаць два знаёмыя спосабы афарбоўкі яек і атрымаць аліўкавы колер, знайсці спосаб з дапамогай хімічнай…
Яніна Міхайлаўна Земба нарадзілася ў Гродне ў 1934 годзе. Падчас нямецкай акупацыі яе маму вывезлі…
«Еўрасаюз нам не патрэбен!» Гэты наратыў папулярны не толькі ў беларускай прапаганды, але і ў…
У пошуках лепшага жыцця тысячы людзей выязджалі з беларускіх зямель больш за сто год таму.…