Перфоманс, выстава ці арт-праект? Каб зразумець, што падрыхтавалі тры гарадзенскіх мастачкі на вечар 7 лютага ў кавярні АВАКАВА, гэта было трэба пабачыць. За гадзіну да пачатку прадстаўлення Hrodna.life ўдалося сустрэцца з удзельнікамі шоў, а пасля і паздымаць сам перфоманс.
Мастачак Ніну Паўловскую, Аліцыю Тодрык і Наталлю Салама аб’ядноўвае агульнае бачанне свету і жаданне ім падзяліцца. Па іх словах, перфоманс быў прыдуманы, каб выклікаць ў гледача яркія эмоцыі і ўражанні, якія не так проста знайсці у паўсядзённым жыцці.

Дзеля гэтага ў справу пайшло ўсё: фатаграфіі, жывапіс і танец. Карціны і фатаграфіі заранёў размясцілі ў прасторы кавярні. А працу над «жывымі палотнамі» пачацлі незадоўга да прадстаўлення.
Пакуль танцорку Дашу Іванову “фарбуюць”, яна распавядае, чаму пагадзілася на прапанову мастачак: «Артысты заўсёды авантурысты. А гэта ж авантура! Усё ідзе нармальна”, – кажа яна. – Толькі пэндзлік казычацца.»

«Гэта таму, што сінтэтыка, – тлумачыць Ніна, – мы свае мадэлі беражом».
Аліцыя тым часам пакрывае фарбай Мікалая Вілімовічача, а Ігар Жамойда яшчэ чакае сваёй чаргі. На ўсіх танцораў, па разліках мастачак, павінна хапіць літра фарбы. «Мы не настолькі вялікія,» – жартуюць артысты.

Асаблівасць фарбы ў тым, што яна флюарэсцэнтная. Калі ў зале выключаць лямпы і ўключаць ультрафіялетавае асвятленне, яна пачне свяціцца.

Асаблівасць фарбы ў тым, што яна флюоресцентная. Калі ў зале выключаць лямпы і ўключаць ультрафіялетавае асвятленне, яна пачне свяціцца. Тады тры танцуючых фігуры выканаюць для гледачоў танец “Смага вады.”
Выстава і арт-праект разлічаны толькі на адзін вечар. Меркаваннем мастачак, гэта мае нагадаць гледачам пра хуткапляннасць часу і каштоўнасць кожнага імгнення.












