Гродзенец Мікіта калекцыянуе рэквізіт у духу постапакаліпсісу ўжо даўно. За апошнія гады ў яго калекцыі з’явілася некалькі ахоўных касцюмаў і процівагазаў. У канцы лютага, калі ў свеце абвясцілі пандэмію каранавіруса, хлопца можна было ўбачыць у адным з касцюмаў на вуліцах Гродна. Чарговы раз яго заўважылі ў цэнтры горада 5 красавіка, ён быў у процівагазе.
Тэмай постапакаліпсісу Мікіта цікавіцца з сярэдзіны 2000-х. Тады на рынках у вольным доступе можна было знайсці процівагаз і любы ахоўны касцюм савецкага перыяду на выпадак ядзернай вайны. Рэквізіт хлопец збірае для задавальнення і фотасесій.
«Сёння я выкарыстоўваю свае маскі з калекцыі па прамым прызначэнні - для індывідуальнай абароны, — распавядае Мікіта. — Яшчэ паўтара месяца таму гэта выглядала чымсьці з шэрагу эпатажных забаваў. Мала хто ў Беларусі сур’ёзна ўспрымаў пандэмію, але сёння на вуліцах хапае людзей у масках і пальчатках.
Я да гэтага даўно быў гатовы. Процівагаз — не больш чым складаная маска, шматразовы, мыецца, робіць тое ж самае, нават надзейней, закрывае вочы. Выкарыстоўваць сродкі абароны не сорамна. А вось прамысловы гідракасцюм для выхаду ў краму — гэта ўжо празмернасць».
Мікіта жыве ў цэнтры Гродна, яшчэ нядаўна яго можна было сустрэць у людных месцах. Але з-за пандэміі каранавіруса гродзенец стаў радзей з’яўляцца ў горадзе. Калі яму трэба наведаць месцы агульнага карыстання, то ён выходзіць у процівагазе і пальчатках.
«Калі выбіраеш кампраміс паміж самаізаляцыяй і прысутнасцю ў знешнім асяроддзі, прыходзіцца задумвацца, пераглядаць спосаб узаемадзеяння з людзьмі і бытавыя звычкі. Напрыклад, дзверы ў крамах цяпер адкрываю за верхні кут, а не за ручку. Калі мне трэба кудысьці трапіць, не выкарыстоўваю грамадскі транспарт, езджу на асабістым або ровары».
Мікіта не лічыць сябе публічным чалавекам. Ён не хоча прыцягваць увагі да ўласнай асобы, але тэма грамадзянскай абароны яму не абыякавая.
«Рэакцыя некаторых гараджан на вуліцы часам выклікае ў мяне ўсмешку. Нядаўна на Савецкай плошчы жанчына кінула ў мой адрас: „Трэба Богу маліцца, а не ў процівагазе хадзіць“. А паралельна на Вербніцу ў касцёлы прыйшлі сотні пажылых і не ізаляваных людзей.
Ці мужчына ў цэнтры эмацыйна выказаўся: „Навошта паніку наводзіце?“ Да гэтага трэба быць гатовым таксама. Паніка ўзнікае ў эмацыйна нестабільных людзей з любой нагоды. Незалежна ад таго, колькі будзе доўжыцца біялагічная пагроза і якія сацыяльна-эканамічныя наступствы могуць быць, пытанне граматнага і адказнага стаўлення не страціць актуальнасці».
Спекуляваць на сродках абароны Мікіта не збіраецца. Рэквізіт гадамі ён збіраў не для таго, каб яго прадаваць. Хоць попыт на процівагазы і ахоўныя касцюмы зараз вялікі.
«На рынках нешта вартае з абароны ўжо не знайсці. На добры тавар скупшчыкі сталі завышаць кошты. Сябры не дадуць схлусіць, раней лішкамі простых процівагазаў абменьваліся і дарылі. Але цяпер ужо не той час».
Зараз у Гродне працуюць тры ўстановы, якія спецыялізуюцца на bubble tea. Пакаштаваць азіяцкі чай можна…
У Слоніме і Лідзе плануюць паўтарыць гродзенскі "штурм Рэйхстага". На думку старшыні Гродзенскага аблвыканкама Юрыя…
Штораніцы поўныя цягнікі вязуць жыхароў Прушкава, што пад Варшавай, на працу ў сталіцу. Але ёсць…
Навучальны год набліжаецца да канца, і хутка выпускнікі будуць абараняць дыпломы і здаваць апошнія экзамены.…
У Польшчы беспрацоўныя атрымліваюць штомесячную дапамогу каля 1500 злотых (або прыкладна 400 долараў) на рукі.…
Як стаць маладым экстрэмістам? Быць "залатой моладдзю", слухаць хардкор і насіць клятчастую понамку. Так лічаць…