Людзі і справы

«Усе людзі - з асаблівасцямі ў развіцці». Дзеці з хоспіса і іх мамы прадэманстравалі калекцыю адзення «Святаяннік»

Незвычайны паказ мод, прымеркаваны да Дня маці, адбыўся 14 кастрычніка ў актавай зале заводакіравання «Гродна Азот». У якасці мадэляў выступілі падапечныя Гродзенскага дзіцячага хоспіса і іх матулі.

Падапечныя і валанцёры дзіцячага хоспіса ў чаканні пачатку мерапрыемства
Праект «Святаяннік» стартаваў тры месяцы таму. Дызайнер Святлана Пінчук распрацавала індывідуальныя вобразы для 14 мам і іх дзяцей, падапечных хоспіса. Для кожнага сшылі індывідуальнае адзенне на традыцыйныя беларускія матывы. Дызайнер выкарыстоўвала ў асноўным матэрыялы беларускіх вытворцаў. На мерапрыемстве дзеці і іх мамы прэзентавалі частку калекцыі.

Дырэктар Гродзенскага дзіцячага хоспіса Вольга Шульга так сфармулявала асноўную ідэю мерапрыемства: «Сёння дзень маці. І мы віншуем жанчын, якія маюць дзяцей. Мы б хацелі зрабіць акцэнт на тым, што няважна, колькі дзяцей ёсць, няважна, які стан здароўя дзяцей. А важна тое, што быць матуляй натуральна. І не толькі тады, калі дзіця здаровае і здольнае, а ў любым выпадку — толькі па той простай прычыне, што ты яго маеш».

Вольга Шульга адзначыла, што ёй не падабаецца само паняцце «асаблівасці ў развіцці», таму што «ўсе людзі з асаблівасцямі ў развіцці. Ва ўсіх здароўе рознае, і таму нельга па стане здароўя ацэньваць чалавека. Неабходна выпрацоўваць такія нормы, каб нам усім у гэтым вялікім свеце было камфортна».

Таццяна, мама дзяўчынкі Карыны, падапечнай хоспісу, дзеліцца ўражаннямі: «Мы рэдка недзе бываем, таму ўдзел у паказе мод стаў для нас цікавай і незвычайнай падзеяй. Гэта першае мерапрыемства, якое мы ўвогуле наведалі. Добра, што з’явілася такая магчымасць. Бо ў асноўным мы знаходзімся дома».

Мама Таццяна з дачкой Карынай
Наведнікі мелі магчымасць пазнаёміцца з фотавыставай «Быць з мамай». Выстава стала завяршэннем праекту, які стартаваў на Дзень маці ў мінулым годзе. На фота — падапечныя дзіцячага хоспіса і іх мамы. Мэта фотапраекту — паказаць, што мамы асаблівых дзяцей таксама прыгожыя і таксама хочуць сябе паказаць.
Фотавыстава «Быць з мамай»

Падзяліцца

Апошнія запісы

«Баяўся, што мне прад’явяць данаты, за якія павінен адкупіцца». Як гродзенцы на свой страх і рызыку прыязджаюць на радзіму, каб прадаць жыллё

Жонка палітэмігранта Алена эканоміла на манікюры і ездзіла зайцам, каб купіць кватэру - і прадала…

3 мая 2024

$ 200, машынка і мара. 9 гродзенскіх брэндаў, на якія варта звярнуць увагу гэтай вясной

Hrodna.life сабраў у адным месцы некалькі лакальных дызайнераў, у якіх можна абнавіць гардэроб гэтай вясной.…

3 мая 2024

Мерцающие, мраморные и яйца дракона. Тренды Тик Ток на Пасху 2023

Как покрасить яйца необычно? Из фиолетовой капусты можно получить изумрудный цвет, из вина получаются яйца,…

2 мая 2024

У беларускіх студэнтаў у Польшчы з’явіліся праблемы з візамі: МЗС адмаўляе, тэрмін скарачаецца

Беларускім студэнтам пачалі адмаўляць у візе для вучобы за мяжой. Тэрміны, на якія віза выдаецца,…

30 красавіка 2024

«Ходзяць чуткі, што яе завербавалі». Што гродзенцы напісалі ў 600 зваротах у КДБ

Каля 600 зваротаў, адпраўленых гродзенцамі або звязаных з Гродна, ёсць у базе зваротаў у КДБ.…

30 красавіка 2024

Бойка артыстаў на сцэне, добраўпарадкаванне Швейцарскай даліны, святкаванне Дня канстытуцыі - што адбывалася ў Гродне 100 гадоў таму

Гістарычны канал Hrodna 11:27 працягвае пераказваць, што пра жыццё ў Гродне пісала мясцовая газета "Echo…

28 красавіка 2024